Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха: Юрый Габрусь

Статус: Перанесены
Дата: 08.12.2018 пачатак у 20:00
Катэгорыя: Арган

Вялізарны музычны праект працягваецца у снежні!

Арганіст Юры Габрусь на працягу серыі канцэртаў выканае ўсе арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха.

Юры Габрусь скончыў Акадэмію музыкі і драмы Гётэборгскага ўніверсітэту (Швецыя) на факультэце царкоўнай музыкі і аргана ў знакамітага арганіста і даследчыка д-ра Дж. Спеерстры (арган), д-ра К. Нэльсан (арган), д-ра Ё. Ландгрэна (імправізацыя). У 2011 г. Юры з’яўляўся студэнтам па абмену ў Акадэміі Мастацтваў у Брэмене (Германія), дзе яго настаўнікамі былі прафесар д-р Х. Давідсан (арган), Р. Кельбер (арган), К. Громан (імправізацыя). З 2003 па 2006 г. Юры працаваў асістэнтам-арганістам у Касцёле Найсвяцейшай Троіцы (г.Мінск). З 2003 г. з’яўляецца тытулярным арганістам Новаапостальскай царквы ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у міжнародных арганных конкурсах, Акадэміях арганістаў Гётеборга, майстар-класах такіх знакамітых выканаўцаў як Т. Копман (Нідэрланды), Х.У. Эрыксан (Швецыя-Канада), А. Бундэман (Швецыя), Х. Фогель (Германія), Ж. ван Оортмерсэн (Нідерланды), Л. Ломан (Германія), Э. М. Белоцці (Італія-ЗША). З’яўляецца пастаянным удзельнікам ансамбля “Камерныя салісты Мінска” пад кіраўніцтвам дырыжора і клавесініста Дзмітрыя Зубава, а таксама цыкла канцэртаў арганнай і вакальнай музыкі Заслужанага калектыва Дзяржаўнага камернага хора Рэспублікі Беларусь “Гравітацыі насуперак” у Чырвоным касцёле.

Праграма:

  1. Канцэрт соль мажор, BWV 592

Allegro-Grave-Presto

  1. Трыа до мінор, BWV 585

Adagio-Allegro

  1. Шэсць “шублераўскіх” харалаў:

Wachet auf, ruft uns die Stimme (“Устань! То галасы гукаюць”), BWV 645

Wo soll ich fliehe hin” (“Куды ж мне уцячы?”), BWV 646

Wer nur den lieben Gott läßt walten” (“Хто сябе Богу давярае”), BWV 647

Meine Seele erhebt den Herrn” (“Вялічае душа мая Пана”), BWV 648

Ach, bleib bei uns, Herr Jesu Christ” (“Будзь з намі, Госпадзе Ісусе Хрыстэ”), BWV 649

Kommst du nun, Jesu, vom Himmel herunter” (“Прыйдзі ж з нябёсаў, Езу”), BWV 650

  1. Фантазія і фуга до мінор, BWV 537
  2. Чатыры харалы з “Арганнай кніжкі”. (Перыяд Новага Году і Хросту Гасподняга):

Helft mir Gottes Güte preisen” (“Памагайма Бога славіць”), BWV 613

Das alte Jahr vergangen ist” (“Ужо стары сыходзіць год”), BWV 614

In dir ist Freude” (“У Табе уцеха”), BWV 615

Mit Fried und Freud ich fahr dahin” (“Сыходжу ў супакоі я”), BWV 616

  1. Харальная прэлюдыя (з Лейпцыгскага манускрыпту):

O Lamm Gottes, unschuldig” (“Ягнятка Божае, нявіннае”), BWV 656

  1. Прэлюдыя і фуга ля мінор, BWV 551
Органные сочинения Иоганна Себастьяна Баха: Юрий Габрусь