Канцэрт камернай і вакальнай музыкі Георгія Свірыдава
“ЧАС, УПЕРАД”
У канцэрце бяруць удзел лаўрэаты і дыпламанты нацыянальных і міжнародных конкурсаў
Тамара Рэмез сапрана
Галіна Сакольнік меца-сапрана
Дзмітрый Тунік бас
Юлія Архангельская фартэпіяна
Павел Базылёў віяланчэль
навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №14 г. Мінска
Канцэртмайстар – лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Лузан
***
1 снежня 2022г. у Малой зале імя Г.Шырмы адбудзецца яркая музычная прэм’ера – канцэрт “Час, уперад!”, прысвечаны творчасці Георгія Свірыдава.
Музыка Георгія Свірыдава – гэта класіка савецкага мастацтва XX ст. Музыкант і кампазітар велізарнага таленту заўсёды лічыў сябе сынам сваёй зямлі, пад небам якой нарадзіўся і вырас. Менавіта таму кожны яго твор непарыўна злучаны з багатымі традыцыямі рускай музычнай культуры, яе глыбінёй і гарманічнасцю.
Традыцыйна вакальную музыку лічаць галоўным “жанрам” у творчасці Свірыдава. У ёй злучыліся яго дзіўнае пачуццё верша, глыбіня разумення паэзіі і багаты меладычны талент. І менавіта законы і інтанацыі рускай народнай песні апынуліся грунтам інструментальнай музыкі кампазітара.
У выкананні салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, навучэнцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №14 г.Мінска прагучаць перліны камерна-вакальнай і інструментальнай творчасці Георгія Свірыдава.