Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

“Чырвоны Капялюшык на новы лад”: музычны спектакль для дзяцей

Дата: 30.10.2023 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Музычны спектакль для дзяцей

“ЧЫРВОНЫ КАПЯЛЮШЫК НА НОВЫ ЛАД”

(па матывах казкі Шарля Перо “Чырвоны Капялюшык”)

Кампазітар – Уладзімір Саўчык

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Можар

Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:

Чырвоны Капялюшык – Марына Дабралёт (сапрана)

Мама – Галіна Сакольнік (меца-сапрана)

Бабуля – Тамара Рэмез (сапрана)

Воўк – Максім Абравец (барытон)

Заяц – Святлана Еўтух (сапрана)

Музычнае суправаджэнне – лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Таццяна Лясун фартэпіяна

Наталля Змітровіч домра

Вядучая – Дар'я Вітко

***

“Чырвоны Капялюшык” – адна з самых папулярных казак для дзяцей ва ўсім свеце. Упершыню гісторыя пра Чырвоны Капялюшык была апублікавана ў 1697 годзе ў Парыжы ў літаратурным зборніку “Казкі матухны Гускі, ці Гісторыі і казкі былых часоў з павучаннямі”. Аўтарам новай, літаратурна-апрацаванай казкі выступіў французскі пісьменнік Шарль Перо. Менавіта ён увёў у сюжэт казачнага аповеда галоўны атрыбут для маленькай гераіні – чырвоны капялюшык.

Інтэрактыўны музычны спектакль для дзяцей “Чырвоны Капялюшык на новы лад” – адна з лепшых тэатральных пастановак у рэпертуары Філармоніі для дзяцей і юнацтва. Жывая музыка, вядомыя персанажы, арыгінальныя касцюмы, яркія дэкарацыі, захапляльны сюжэт і ўвесьчасны дыялог з гледачом падчас імпрэзыя – вось галоўныя кампаненты нашага спектакля.

Па сюжэце казкі Шарля Перо “Чырвоны Капялюшык” добрая маленькая дзяўчынка сустракае хітрага, злога Ваўка, калі нясе піражкі для сваёй хворай Бабулі. Галодны і страшны Воўк з’ядае Чырвоны Капялюшык і яе Бабулю, з-за чаго дзеці часта засмучаюцца, а зусім маленькія пачынаюць плакаць. Таму стваральнікі музычнага спектакля Філармоніі для дзяцей і юнацтва вырашылі прагнаць злога разбойніка з казкі. І дапамагаюць ім гэта зрабіць юныя гледачы. Што з гэтага атрымалася, вы даведаецеся, паглядзеўшы выдатную музычную імпрэзу “Чырвоны Капялюшык на новы лад”.

«Красная Шапочка на новый лад»: музыкальный спектакль для детей