Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Да 80-годдзя маэстра Міхаіла Казінца: Л.Сімаковіч – Скарына.Вяртанне (сусветная прэм’ера)

Дата: 18.11.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Сучасная музыка
У праграме:

Л.Симакович - "Скорина. Возвращение", семь сцен жизни. Мировая премьера

Міхаіл Казінец — старэйшы з дзейнічаючых беларускіх сімфанічных дырыжораў. Свой 80-гадовы юбілей народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар Міхаіл Казінец адзначае серыяй канцэртаў, якія ўпрыгожваюць лістападаўскую афішу Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Яны аб’яднаны агульнай назвай “Музычны марафон Міхаіла Казінца”.

18 лістапада адбудзецца, бадай, самы значны праект музычнай эпапеі маэстра Казінца. За больш як сорак з паловай гадоў у якасці дырыжора ён быў першым выканаўцам дзясяткаў новых твораў сучасных беларускіх кампазітараў. Многія з гэтых твораў нарадзіліся і былі падараваны слухачам менавіта дзякуючы яму. Вось і для свайго музычнага марафона Міхаіл Казінец рыхтуе чарговую прэм’еру. Гэта будзе новы твор Ларысы Сімаковіч “СКАРЫНА. ВЯРТАННЕ” — сем сцэн з жыцця Францыска Скарыны для вялікага сімфанічнага аркестра, хора і саліста.

Маштабны і велічны твор — новая творчая вышыня кампазітара. У сямі частках — сем знакавых, пераломных момантаў і высокага ўзыходжання чалавечай душы.

Жыццё Францыска Скарыны на зломах і расколах, расчараваннях і стратах, жыццё, раскалыханае каханнем і замглёнае выгнаннем…

Нараджэнне на старажытнай полацкай зямлі…

…студэнцтва ў Кракаве…

…маладосць на карнавальных плошчах Падуі…

…віленскае каханне і халоднае цела Маргарыты…

…пражская туга і вяртанне, вяртанне, вяртанне, вяртанне на радзіму, туды, дзе раяцца мудрыя пчолы і гучыць росная трава, туды, дзе звініць бомамі глыбокае неба і дзе ўскормленыя суць па Бозе да той зямлі вялікую ласку маюць…

“…далёкага краю абсяг гэты мружны… народ, які помніць нямногіх… Святло адзіноты і росныя ружы, і ружы ў канцы дарогі…”

Твор прагучыць у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі і Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы. Саліст — Ян Жанчак.

У 2-м аддзленні канцэрта прымае ўдзел Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, які маэстра Казінец нязменна узначальвае з 1975 года. У суправаджэнні гэтага славутага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца выступяць выдатныя музыканты-віртуозы, лаўрэаты і пераможцы шматлікіх міжнародных конкурсаў Міхаіл Лявончык (цымбалы), Уладзіслаў Плігаўка і Дзяніс Чорны (баян).

Вядучая — Вольга Брылон.

Інфармацыя прадстаўлена рэдактарскім аддзелам Нацыянальнага акадэмічнага народоного аркестра імя І.Жыновіча

 

К 80-летию Михаила Козинца: Лариса Симакович - "Скорина. Возвращение"