Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

"Даўніна і сучаснасць"

Дата: 24.09.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

“ДАЎНІНА І СУЧАСНАСЦЬ”

“Музычная гасціная”

Мастацкі кіраўнік – Таццяна Старчанка

 

У канцэрце бяруць удзел:

Таццяна Старчанка фартэпіяна

Яўген Віданаў флейта

Кацярына Архіпава скрыпка

Станіслаў Петчанка віяланчэль

Павел Кухта гітара

 

У праграме: І.С.Бах, М.Радзівіл, Л.Леньяні, Г.Гарэлава, Л.Сімаковіч, Д.Лыбін, П.Карманаў

 

"Яны ўсе былі закаханыя. І схавалі сваю закаханасць у музыку —

…як Ёган Себасціян Бах у гукі віяланчэлі віртуоза Хрысціяна Фердынанта Абеля…

…як Ліньяні ў сваю гітару…

…як Мацей Радзівіл у воблакі над Паланэчкай…

…як Павал Карманаў у жыццядайны дождж…

…як Галіна Гарэлава ў чарадзейны  Нясвіж…

…як Дзмітры Лыбін у музычнае барока…

…як Ларыса Сімаковіч у празрыстыя лужыны Менску, якія спрытна некалі абмінаў Станіслаў Манюшка…

Яны былі закаханыя. Закаханацю стварылі музыку. І яе можна пачуць:

24 верасня.

Малая зала імя Р.Шырмы.

“Музычная гасцёўня”. Таццяна Старчанка запрашае"

Ларыса Сімаковіч

"Даўніна і сучаснасць"