Ганна Маркава, скрыпка
Віталь Стахіевіч, фартэпіяна
1 аддзяленне
Людвіг ван Бетховен (1770-1827)
Саната для скрыпкі і фартэпіяна №9, ор.47, «Крэйцэрава»
Adagio sostenuto. Presto
Andante con variazioni
Presto
2 аддзяленне
Франсіс Пуленк (1899-1963)
Саната для скрыпкі і фартэпіяна, FP.119
Allegro con fuoco
Intermezzo
Presto tragico
Мануэль дэ Фалья (1876-1946)
Іспанская народная сюіта
Маўрытанскі плашч
Калыханка
Песня
Пола
Астурыяна
Хота
Віталь Стахіевіч нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. Выпускнік Рэспубліканскага музычнага каледжа (1999) і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2004) па класе прафесара Зоі Веніямінаўны Качарскай. Скончыў магістратуры Амстэрдамскай Кансерваторыі (2007, MMus, cum laude, клас Хокана Аустбё) і Амстэрдамскага Ўніверсітэта (2009, MA, клас Навума Груберта). Лаўрэат і дыпламант міжнародных і нацыянальных конкурсаў у Мінску, Вільні, Антвэрпене, Амстэрдаме, Мар'янскіх Лазнях, Таранта, Утрэхце. Выступаў у большасці краін Еўропы, а таксама ў ЗША, Мексіцы і Японіі. Ад 2011 году з'яўляецца выкладчыкам Амстэрдамскай Кансерваторыі.
Віталь мае вялікі і разнастайны рэпертуар. Часта выконвае творы Моцарта, Шапэна, Шуберта, Шумана, Брамса, Пракоф'ева, Рахманінава. Грае творы беларускіх кампазітараў розных эпох.
Ганна Маркава нарадзілася ў Казахстане. Пачала іграць на скрыпцы ў чатыры гады пад кіраўніцтвам Уладзіміра Каваленкі (Караганда), пасля пераезду ў Беларусь вучылася ў класе Наталлі Губанавай (Жлобін) і ўжо ў дзевяць гадоў атрымала першы прыз на некалькіх абласных і нацыянальным конкурсах. У 13 гадоў паспяхова дэбютавала як салістка з Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь. З 1996 па 2004 год вучылася ў Рэспубліканскім музычным каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў класе Льва Куляшова, пасля заканчэння - у БДАМ у класе прафесара Эдуарда Кучынскага і ў наступных гадах - у Вышэйшай Школе Музыкі Брэмена ў класе Т.Альберта (барочная скрыпка), а таксама ў двух аспірантурах (барочная скрыпка ў класе Т.Альберта і сучасная скрыпка ў класе К.Шольц). Удзельнічала ў майстар-класах Крысціяна Тетцлафа, Гідона Крэмера, Паўла Вернікава, Антона Штэка, Галіны Буйноўскай, Жэрома Перно, Вольгі Пархоменка, Райнера Кусмаўля, Томаса Брандзіса.
Ганна Маркава стала лаўрэатам міжнародных конкурсаў у Беларусі, Германіі і Расіі. Сярод іх - Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных смычковых інструментах імя М.Ельскага ў Мінску, дзе Ганна ў 2003 годзе атрымала першую прэмію. Уладальніца ўзнагарод і стыпендый некалькіх устаноў, такіх як Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Ротары Клуб, Музікфэст Брэмен, Федэральнае міністэрства адукацыі і навуковых даследаванняў Германіі, PE-Förderung Мангейм. Ганна Маркава канцэртуе ў розных краінах свету (Германія, Галандыя, Францыя, Бразілія, Бельгія, Літва, Турцыя, Расія, Італія, Сірыя, Іспанія), прымае ўдзел у міжнародных фестывалях, такіх, як Pfingstfestspiele Salzburg, Schwetzinger Festspiele, Fränkische Musiktage Alzenau , Mozartiade Ausgburg, Musikfest Bremen, Klarafestival Antwerpen, з'яўляецца артыстам французскага аркестра Le Cercle de l'Harmonie / Парыж пад кіраваннем Жэрэмі Рарэра, а таксама рэгулярна выступае на розных сцэнах Германіі з музычна-літаратурнымі праграмамі, сааўтарам якіх яна з'яўляецца: разам з акцёрам Бенедыктам Вермеера і паэтам і журналістам Генадзем Кузняцовым.
Аўтар фота - Генадзь Кузняцоў