Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

“Кампазітар – гэта не прафесія, гэта – лёс”: да юбілею Галіны Гарэлавай

Дата: 21.05.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
В программе:

Г.Гарэлава, Д.Смольскі

Да юбілею кампазітара Галіны Гарэлавай

КАМПАЗІТАР – ГЭТА НЕ ПРАФЕСІЯ, ГЭТА – ЛЁС

Камерны аркестр Прэлюдыя

Ансамбль салістаў «Класік-Авангард»

Салісты – лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Таццяна Кармазінава флейта

Яўген Бінькевіч габой

Кірыл Целяпнёў кларнет

Людміла Каліноўская скрыпка

Юрый Каліноўскі скрыпка

Аляксандра Іванова альт

Алена Сердзюкова альт

Дырыжор і вядучая – Людміла Каліноўская

У праграме: Д.Смольскі, Г.Гарэлава

21 мая дырыжор Людміла Каліноўская супольна з камерным аркестрам “Прэлюдыя” і ансамблем салістаў “Класік-Авангард” прэзентуе праграму “Кампазітар – гэта не прафесія, гэта лёс” да юбілею беларускага кампазітара Галіны Гарэлавай.

Галіна Гарэлава – лаўрэат Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у вобласці музыкі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, член Саюза кампазітараў Беларусі, прафесар, загадчыца кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Г.Гарэлава – кампазітар з уласнай музычнай мовай, піша ярка, цікава, таленавіта, яе творы цэняць і выканаўцы, і слухачы.

У праграме мы прэзентуем толькі адзін бок шматграннага таленту кампазітара – камерную творчасць. Прагучаць творы для сольных інструментаў у суправаджэнні камернага аркестра. Большасць пералажэнняў, зробленых дырыжорам Л.Каліноўскай, будуць выкананы ўпершыню. Камерная сімфонія №12 Дзмітрыя Смольскага, якую выканае аркестр, – даніна павагі настаўніку Г.Гарэлавай, прафесару Д.Б.Смольскаму.

Людміла Каліноўская

«Композитор – это не профессия, это – судьба»: к юбилею Галины Гореловой