Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Канцэрт да юбілею народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксандра Цыганкова

Дата: 17.03.2024 пачатак у 18:00
Катэгорыя: Народная музыка
У праграме:

А.Бацыні, П.Чайкоўскі, М.Рымскі-Карсакаў, П.Сарасатэ, А.Скрабін, А.Цыганкоў

КАНЦЭРТ да юбілею народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксандра Цыганкова

Кацярына Пукст (скрыпка)

Марыя Пішчык (скрыпка)

Алег Зыкаў (балалайка)

Аляксей Аўчыннікаў (домра)

Фёдар Чаранко (баян)

Аркестр рускіх народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

***

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Беларуская дзяржаўная філармонія з гонарам аб’яўляюць аб правядзенні супольнага канцэрта ў гонар 75-годдзя факультэта народных інструментаў і 70-годдзя студэнцкага аркестра рускіх народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама 75-годдзя выдатнага выканаўца на домры, кампазітара, народнага артыста Расіі Аляксандра Цыганкова. Аляксандр Андрэевіч вядзе актыўную творчую і педагагічную дзейнасць, з’яўляючыся прафесарам Расійскай Акадэміі Музыкі імя Гнесіных і членам Саюза кампазітараў Масквы. Музыкант даў каля 1500 сольных канцэртаў ува ўсіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, рэспубліках былога Савецкага Саюза і замежных краінах. У Расіі няма ніводнага буйнога горада, дзе б не гучала домра А.Цыганкова. Ім запісана некалькі кампакт-дыскаў у Расіі, Галандыі, Японіі, ЗША.

Праграму канцэрта выканаюць студэнты і выпускнікі факультэта народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сольныя партыі – лаўрэаты міжнародных конкурсаў студэнты, выкладчыкі акадэміі музыкі і вучні А.Цыганкова. У канцэрце прагучаць як класічныя творы, гэтак і сучасныя кампазіцыі, што дэманструюць разнастайнасць і ўнікальнасць выканальніцкага рэпертуару аркестра народных інструментаў. Галоўным госцем вечара стане народны артыст Расіі Аляксандр Цыганкоў, які супольна з аркестрам рускіх народных інструментаў выканае творы ўласнага сачынення. Гледачы змогуць атрымаць асалоду ад віртуознымі выступленняў і адчуць унікальную атмасферу музычнага свету Аляксандра Цыганкова.

Концерт к юбилею народного артиста Российской Федерации Александра Цыганкова