Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Канцэрт у рамках фэстывалю «Беларускія флейтавыя дні»: Рафаэле Трэвізані (флейта, Італія)

Дата: 14.04.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Рафаэле Трывізані флейта (Італія)

Паола Жэрардзі фартэпіяна (Італія)

В.А.Моцарт, Г.Даніцэці, Д.Брычальдзі, Ч.Чыардзі, Ф.Марлакі

“Музычны мост Боны Сфорца. Ад Рэнесансу да нашых дзён”

РАФАЭЛЕ ТРЭВІЗАНІ (флейта) і ПАОЛА ЖЭРАРДЗІ (фартэпіяна) 

Белдзржфілармонія (малая зала) запрашае на канцэртную праграму, якая працягвае традыцыю музычных сувязяў Беларусі і Італіі, на канцэрт “Музычны мост Боны Сфорца. Ад Рэнесансу да нашых дзён”, які пройдзе 14 красавіка ў рамках фестывалю “Беларускія флейтавыя дні”.

 Мінулы 2017 год быў адзначаны, як Год культуры Італіі ў Беларусі. Напрыканцы яго адбыўся манументальны філарманічны канцэрт “BEL-LA-ITALIA”, які стаў не толькі фінальным акордам маштабнага цыкла культурных падзеяў, але і мостам у 2018-ы, які асабліва знакавы ў беларуска-італьянскай гісторыі. Роўна 500 год таму на троны дзвюх суседніх дзяржаў – Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ўзыйшла вялікая італьянка – прадстаўніца славутага арыстакратычнага роду – Бона Сфорца. Гэта шырока адчыніла  брамы нашых гарадоў і замкаў для прыходу перадавой італьянскай рэнесанснай культуры.

У Юбілейны год мы адкрываем парталы сучаснасці для новай хвалі нашай культурнай супрацы. Адным з першых такіх праектаў будзе прыезд знакамітых італьянскіх музыкаў – флейтыста РАФАЭЛЕ ТРЭВІЗАНІ і піяністкі Паолы Жырардзі, якія  ў рамках Міжнароднага Фестывалю “Беларускія флейтавыя дні” прадставяць панараму музыкі для флейты розных эпох у суправаджэнні фартэпіяна. Гэтай  праграмай мы працягваем традыцыю актыўных музычных сувязяў Беларусі і Італіі.

Віртуозная ігра на флейце маэстра Рафаэле Трэвізані кранае знатакоў і знайцаў музыкі ва ўсім свеце. Рафаэле – вучань вялікага сэра Джэймса Галуэя (Sir James Galway), вядзе вельмі актыўную канцэртую і педагагічную дзейнасць па ўсім свеце. Выступае на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках света – у Японіі ў Bunkakaikan, Suntory Hall і NikkeiHall, на радзіме ў Італіі – у Teatro Olimpico у Вічэнца  (Vicenza), у Settimane Musicali у Стрэзе (Stresa), у Amici della Musica у Фларэнцыі (Florence), у  Società dei Concerti у Мілане (Milan). Яму гучаць апладысменты  ў Wigmore Hall у Лондане (London), Musikhalleу  Гамбургу (Hamburg), Philarmonie Gustav-Siegler-Haus у Штуттгарце (Stuttgart). А таксама ў Турцыі (Turkey), Ізраіле (Israel), Славеніі (Slovenia) і Швейцарыі (Switzerland), ЗША , Расіі. Рафаэле – пастаянны ўдзельнік міжнародных фестываляў: Settembre Musica у італьянскім Турыне(Turin), Palaces of St.Petersburg International Music Festival у Санкт-Пецербургу, Rheingau Music Festival, Campos de Jordao Music Festival  і шматлікіх іншых знакавых для сусветнай класічнай музыкі падзеях. 

Паола Жырардзі – піяністка. Ва ўзросце 17 год скончыла кансерваторыю Дж.Вэрдзі. Па ўсім свеце Паола выступае сольна, а таксама ў саставах розных ансамбляў – Трыа Чайкоўскага, Акадэмія квартэтто і інш., супрацоўнічае са знакамітымі музыкамі Максэнсам Лар’е, Ільёй Губертам, Філіпам Молам і, канешне, Паола выступае з Рафаэле Трэвізані. Разам яны запісали некалькі дыскаў для Delos International.Таксама Паола з’яўляецца прафесарам фартэпіяна ў “Міжнароднай акадэміі музыкі” Фонда Грамадзянскай школы Мілана.

Вядучы  канцэрта – музыказнаўца Аляксей Фралоў

Інфармацыя і папярэдні запіс на майстар-класы фестывалю па тэлефоне

+37529 756 31 96

belfluteday@mail.ru

Канцэрт у рамках фэстывалю «Беларускія флейтавыя дні»: Рафаэле Трэвізані (флейта, Італія)