І аддзяленне
Людвіг ван Бетховен – Саната №7 до мінор для фартэпіяна і скрыпкі, op.30
Фрыдэрык Шапэн – Скерца №1 сі мінор для фартэпіяна, op.20
II аддзяленне
Эжэн Ізаі – Саната №4 мі мінор для скрыпкі сола, op.27
Іаганес Брамс – Саната №1 Соль мажор для скрыпкі і фартэпіяна, op.78
Марыс Равель – Рапсодыя для скрыпкі з аркестрам “Цыганка” (пералажэнне для скрыпкі і фартэпіяна)
“METAMORFOSI MUSICALE”
Паліна Пратасоўская скрыпка
Аляксандра Паўлюкавец фартэпіяна
Вядоўца – Раман Банькоў
Свой позірк на акадэмічную канцэртную праграму прапануюць таленавітыя маладыя ўдзельніцы музычнай супольнасці “Les passionnes” Паліна Пратасоўская і Аляксандра Паўлюкавец. Абедзве артысткі добра вядомы беларускай публіцы, абедзве – выхаванкі айчыннай школы, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, якія нярэдка выступаюць у філарманічных праграмах, і абедзве не спыняюцца на дасягнутым: скрыпачка Паліна Пратасоўская – зараз студэнтка Дрэздэнскай Найвысокай школы музыкі. Аляксандра Паўлюкавец – піяністка, якая актыўна канцэртуе. Самі выканаўцы з натхненнем дзеляцца сваёй задумай: “Вы станеце сведкамі дзіўных метамарфоз скрыпкі і фартэпіяна: спачатку яны будуць трагічнымі і наважнымі (прагучыць музыка Бетховена!), потым ненадоўга нашы героі падзеляцца, каб паказаць усю поўнасць сваіх сольных магчымасцяў, Аляксандра сыграе Скерца Фрыдэрыка Шапэна, а Паліна – Санату Nº4 Эжэна Ізаі. А пасля – гучанне інструментаў ізноў зліецца ў ансамблі, прагучыць кранальная саната-суцяшэнне Іаганеса Брамса і жарсная “Цыганка” Марыса Равеля”.