Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год исторической памяти

“Мне не забыць той песні…”: вечар памяці Леаніда Барткевіча

Дата: 23.09.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка
Замовіць квіток

Вечар памяці саліста ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда Барткевіча

“МНЕ НЕ ЗАБЫЦЬ ТОЙ ПЕСНІ…”

Голас Леаніда Барткевіча быў візітнай карткай ансамбля “Песняры”. Адданыя прыхільнікі ансамбля лічаць, што Барткевіч уваходзіў у дзясятку лепшых рок-вакалістаў свету, а Уладзімір Мулявін параўноўваў яго з вялікім оперным тэнарам Сяргеем Лемешавым, кажучы: “Лёша Барткевіч – гэта Лемешаў, толькі на эстрадзе”. І гэта тым больш дзіўна, што сам артыст не быў прафесійным вакалістам. Яго пачатак – гэта аматарскі ВІА “Залатыя яблыкі”, адкуль ён і трапіў у “Песняры” па асабістым запрашэнні Уладзіміра Мулявіна. На працягу дзесяцігоддзя – з 1970 па 1980 год – Леанід Барткевіч праспяваў у “Песнярах” самыя вядомыя, сапраўды культавыя песні, сярод якіх – “Александрына”, “Алеся”, “Вераніка”, “Бярозавы сок”, “Мой родныя кут”, “Беларусь” і інш.

Жыццёвы шлях Леаніда Барткевіча перапыніўся ў Мінску 13 красавіка 2021 года. Памяці артыста прысвечаны канцэрт “Мне не забыць той песні”, названы радком самага вядомага хіта ў выкананні Леаніда Барткевіча – “Александрыны”. Канцэрт праводзіць легендарны аркестр, у творчасці якога музыка “Песняроў” знаходзіць свой яркі працяг – Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя. І.І.Жыновіча. У мемарыяльным вечары ў суправаджэнні аркестра будуць спяваць ветэран ансамбля “Песняры”, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Місевіч, а таксама вакалісты, якія у розныя гады супрацоўнічалі з Леанідам Барткевічам у супольных праектах: Ян Жанчак, Вадзім Касенка, Вячаслаў Ісачанка, Міхаіл Долатаў (Масква) і іншыя артысты.

Аўтар і вядучая канцэрта – музыказнаўца Вольга Брылон.

Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.

“Мне не забыць той песні…”: вечер памяти Леонида Борткевича