Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Музычны спектакль для дзяцей “Крыштальны чаравічак”

Дата: 17.10.2020 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Музычны спектакль для дзяцей

КРЫШТАЛЬНЫ ЧАРАВІЧАК

(па матывах казкі Шарля Перо “Папялушка”)

 

Калектыў Філармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі падрыхтаваў для юных гледачоў выдатны падарунак – музычны спектакль “Крыштальны чаравічак” (па матывах аднайменнай казкі Шарля Перо “Папялушка”). Вядомы беларускі кампазітар Уладзімір Мікалаевіч Саўчык напісаў да гэтага спектакля дзіўна чуллівую, вельмі далікатную, напоўненую каханнем і дабрынёй, музыку. Любая гісторыя з дзяцінства пра першую і чыстаму каханню зноў скорыць сэрцы гледачоў.

“Папялушка” – адна з самых вядомых казак у фальклоры розных народаў свету, сюжэт якой добра знаёмы кожнаму з вас яшчэ з дзіцячага ўзросту. Прыгожая юная прынцэса Папялушка марыць пабываць на каралеўскім балі і сустрэцца з чароўным маладым прынцам. Але злая Мачаха і дзве яе капрызныя дачкі не пускаюць Папялушку на баль. Яны прымушаюць Папялушку выконваць усю працу па хаце, рыхтаваць для іх бальныя сукенкі да ўрачыстасці і дапамагаць ва ўсіх справах. На дапамогу да прынцэсы прыходзіць добрая Фея. Яна шкадуе няшчасную дзяўчыну і чароўным спосабам адпраўляе яе на баль у прыгожай пышнай сукенцы на сустрэчу з прыгожым прынцам…

Гэта рамантычная гісторыя пра каханне нікога не пакіне абыякавым. Вакальныя партыі ў спектаклі выканаюць высокапрафесійныя артысты Філармоніі для дзяцей і юнацтва пад акампанемент таленавітых музыкантаў-інструменталістаў.

Прэм’ерны паказ спектакля адбыўся 5 лістапада 2019 г. на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі і атрымаў высокую ацэнку ў гледачоў. У новым канцэртным сезоне 2020/2021 спектакль “Крыштальны чаравічак” вяртаецца да паказу 17 кастрычніка (субота) 2020 г.

Цудоўная музыка, пераканальныя вакальна-сцэнічныя вобразы, арыгінальныя дэкарацыі і яркія касцюмы – вось няпоўны спіс сюрпрызаў, падрыхтаваных для юных гледачоў філармоніі!

Кампазітар і аўтар лібрэта – Уладзімір Саўчык

Рэжысёр-пастаноўшчык – Ігар Пятроў

Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты

міжнародных і нацыянальных конкурсаў,

салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:

Папялушка – Ганна Янкоўская сапрана

Прынц – Дзмітрый Гайдукоў барытон

Фея – Святлана Старадзетка сапрана

Мачаха – Валянціна Дабравольская меца-сапрана

Старэйшая сястра – Галіна Сакольнік меца-сапрана

Малодшая сястра – Святлана Еўтух сапрана

Абвеснік – Максім Абравец барытон

Музыканты:

лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Вайніцкі фартэпіяна

лаўрэат міжнародных конкурсаў Наталля Змітровіч домра

лаўрэат міжнароднага конкурсу Уладзімір Козін гітара

Андрэй Дзяргай кларнет

Вядучая – Надзея Тулінава

Музыкальный спектакль для детей «Хрустальный башмачок»