Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Музычны спектакль для дзяцей “Крыштальны чаравічак”

Дата: 05.11.2021 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей
У праграме:

музыка В.Савчика

У дні школьных восеньскіх канікул

Музычны спектакль для дзяцей

“КРЫШТАЛЬНЫ ЧАРАВІЧАК”

(па матывах казкі Шарля Перо “Папялушка”)

“Папялушка” – адна з самых вядомых казак у фальклоры розных народаў свету, сюжэт якой добра знаёмы кожнаму з вас яшчэ з дзіцячага ўзросту. Прыгожая юная прынцэса Папялушка марыць пабываць на каралеўскім балі і сустрэцца з чароўным маладым прынцам. Але злая Мачаха і дзве яе капрызныя дачкі не пускаюць Папялушку на баль. Яны прымушаюць Папялушку выконваць усю працу па хаце, рыхтаваць для іх бальныя сукенкі да ўрачыстасці і дапамагаць ва ўсіх справах. На дапамогу да прынцэсы прыходзіць добрая Фея. Яна шкадуе няшчасную дзяўчыну і чароўным спосабам адпраўляе яе на баль у прыгожай пышнай сукенцы на сустрэчу з прыгожым прынцам…

Музычны спектакль “Крыштальны чаравічак” – яркі тэатральны праект Філармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі. Гэта жывы спектакль з дынамічным сюжэтам і цудоўнай, чароўнай музыкай.

Любімая гісторыя з дзяцінства пра першае і чыстае каханне зноў заваюе сэрцы юных гледачоў.

Падарыце вашым дзецям добры настрой, яркія станоўчыя эмоцыі, веру ў шчырасць, каханне і шчасце! Чакаем сустрэчы з вамі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі!

Кампазітар і аўтар лібрэта – Уладзімір Саўчык

Рэжысёр-пастаноўшчык – Ігар Пятроў

Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў,

салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Папялушка – Ганна Янкоўская сапрана

Прынц – Яўген Курыльчык

Фея – Святлана Старадзетка сапрана

Мачаха – Валянціна Дабравольская меца-сапрана

Старэйшая сястра – Галіна Сакольнік меца-сапрана

Малодшая сястра – Святлана Еўтух сапрана

Абвеснік – Максім Абравец барытон

Прыдворныя музыканты – 

лаўрэат міжнароднага конкурсу

Сяргей Вайніцкі фартэпіяна

лаўрэат міжнародных конкурсаў

Наталля Змітровіч домра

Андрэй Дзяргай кларнет

Вядучая – Надзея Тулінава

 

 

«Хрустальный башмачок»: музыкальный спектакль для детей