Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

«Музыка Возрождения и барокко»: Государственный камерный хор Республики Беларусь

Дата: 20.04.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харавая музыка
У праграме:

Дж.Качыні, Д.Катон, К.Мантэвердзі, А.Банк’еры, А.Скарлаці, Л.Куперэн, І.С.Бах, Дж.Марціні, К.Гаспарыні

XXXIX Фестываль музыкі “Мінская вясна”

“МУЗЫКА АДРАДЖЭННЯ І БАРОКА

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

Наталля Міхайлава

Салісты – Вераніка Чарняўская (сапрана)

Алёна Мазурык (меца-сапрана)

Аліна Злебава (меца-сапрана)

Кацярына Мішчанчук (скрыпка)

Дар’ян Шахаб (гітара, лютня)

Варвара Царук (клавесін)

***

Пышнасць барока і вытанчанасць Рэнесансу ў новай праграме вакальнай і інструментальнай музыкі.

Дзяржаўны камерны хор Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Наталлі Міхайлавай выканае матэты і мадрыгалы італьянскіх майстроў, у творчасці якіх мастацтва Адраджэння дасягнула найвышэйшага росквіту. Прагучаць сачыненні Мантэвердзі, Банк’еры, Качыні ў розных ансамблевых саставах.

Цікавым акцэнтам стане беларуская інструментальная музыка Рэнесансу – дуэт гітары і клавесіна прадставіць публіцы кампазіцыі каралеўскага двара часоў Жыгімонта ІІІ Вазы.

Асаблівую атмасферу эпохі створыць непаўторнае гучанне майстаравай лютні, на якой будуць выкананы вядомыя сярэднявечныя мелодыі.

Экспрэсіўнае і вычварнае барока раскрыецца кантраснай вобразнасцю твораў Іагана Себасцьяна Баха, тонкасцю і душэўнасцю французскай клавесіннай музыкі, поліфанічным майстэрствам і вытанчанасцю італьянскіх кампазітараў – Марціні, Гаспарыні, Скарлаці.

«Музыка Возрождения и барокко»: Государственный камерный хор Республики Беларусь