Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

“Музыкатэрапія”

Дата: 03.06.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

МУЗЫКАТЭРАПІЯ

У канцэрце бяруць удзел:

Арцём Шаплыка (раяль) – саліст Белдзяржфілармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, заснавальнік прыватнай музычнай школы АртГранд.

Лізавета Марозава (клавесін) – піяністка, арганістка, клавесіністка, педагог Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Аляксей Ладзік (флейта) – флейтыст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, аўтарызаваны педагог Флейтавага цэнтра, гід па інтэрактыўным Музеі музыкі.

Вольга Міцкевіч (сапрана) – вакалістка, салістка Белдзяржфілармоніі, сертыфікаваны педагог музычнай школы АртГранд.

Юлія Ражкоўская (віяланчэль) – лаўрэат міжнародных конкурсаў

Калерыя Чубат (вядучая, гукатэрапеўтычныя інструменты) – гукатэрапеўт, магістр мастацтвазнаўства.

У праграме:

Г.Ф.Гендэль – Арыя Альміры “Lascia chio pianga” з оперы “Рынальда” вакал, клавесін

І.С.Бах – Харал “Ich ruf zu dir” арган

– Канцэрт Соль мажор для аргана, BWV 592 арган

Т.Альбіноні – Адажыа арган, флейта

Б.Строцы – “Che si può” клавесін, вакал, віяланчэль

С.Рахманінаў – Вакаліз раяль, віяланчэль, флейта

Л. ван Бетховен – Саната №14 до-дыез мінор “Месяцовая”, ор.27 №2 (I частка) раяль

К.Дэбюсі – “Месяцовае святло” раяль

Э.Шасон – “Калібры” вакал, раяль

Ф.Шуберт – “Ave Maria” вакал, раяль

Ж.Маснэ – “Разважанне” з оперы “Таіс” раяль, віяланчэль

С.Франк – Прэлюдыя, фуга і варыяцыі, ор.18 раяль, арган

В.А.Моцарт – Квартэт Рэ мажор (II частка) флейта

Калі: 3 чэрвеня, 19.00

Дзе: Вяліклая зала Белдзяржфілармоніі

Кошт: усяго ад 10 да 45 рублёў

Колькасць месцаў абмежавана! Не прапусціце!

Унікальная магчымасць паслухаць канцэрт з праграмай “Музыкатэрапія” на сцэне Вялікй залы! Чакаем Вас!

Дэталі ў арганізатараў: +375(44)464-73-47, e-mail: info@musictherapy.by

«Музыкотерапия»