Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Навагоднія сюрпрызы ў “Музычнай гасцінай”

Дата: 20.12.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

А.Вівальдзі, І.С.Бах, Г.Ф.Гендэль, М.Тарывердыеў, Л.Андэрсан, М.Найман, П.Карманаў

НАВАГОДНІЯ СЮРПРЫЗЫ Ў “МУЗЫЧНАЙ ГАСЦІНАЙ

Мастацкі кіраўнік – Таццяна Старчанка фартэпіяна

У канцэрце бяруць удзел:

Марта Данусевіч сапрана

Яўген Віданаў флейта

Віктар Пузыня кларнет

Андрэй Алейнік труба

Міхаіл Канстанцінаў вібрафон, ударныя інструменты

Марына Новак скрыпка

Юлія Ражкоўская віяланчэль

Аляксандр Іваноў віяланчэль

Віктар Альшэўскі кантрабас

Ансамбль салістаў

Дырыжор – Юрый Караваеў

***

У штогадовым традыцыйным канцэрце “Навагоднія сюрпрызы ў Музычнай гасцінай” як заўсёды ёсць месца сюрпрызам чаканым, любым і зусім нечаканым. Менавіта з гэтага дня, 20 снежня, мы ўсе, хто знаходзіцца ў філармоніі – на сцэне і ў зале, пачынаем па-сапраўднаму адчуваць, што настаюць самыя чароўныя дні. Дні, калі верыш у казку і дзіва, дні, калі могуць выконвацца запаветныя жаданні. І ўсё гэта дзякуючы дзіўнай музыцы, што стварае асаблівы навагодні настрой.

Перад Калядамі і Новым Годам музыка Баха, Гендэля, Вівальдзі, Наймана наладжвае нашы душы на высокі лад пачуццяў. Знакаміты “Палёт” Шнітке прымушае верыць, што Прыгажосць стварае дзівы, а ўсімі любая музыка Мікаэла Тарывердыева проста робіць нас абсалютна шчаслівымі! Ці гэта не сапраўднае чараўніцтва?!

Застаецца дадаць, што будуць і такія музычныя сюрпрызы, аб якіх слухачы пазнаюць толькі наведаўшы канцэрт! Да сустрэчы на самым дзіўным канцэрце ў годзе!

Новогодние сюрпризы в «Музыкальной гостиной»