«СВЯТЛО ДАЛЁКАЙ ЗОРКІ»
Канцэрт памяці народнага артыста СССР
Мусліма Магамаева
Лепшыя песні і арыі з рэпертуару вялікага артыста
Выканаўцы –
лаўрэаты і дыпламанты
міжнародных і нацыянальных конкурсаў,
салісты Белдзяржфілармоніі:
Дзмітрый Гайдукоў барытон
Уладзіслаў Даніловіч барытон
Тамара Рэмез сапрана
Святлана Старадзетка сапрана
Святлана Еўтух сапрана
Валянціна Дабравольская меца-сапрана
Наталля Змітровіч домра
Уладзімір Козін гітара
Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў
Сяргей Вайніцкі
Музыказнаўца – Кацярына Агароднікава
27 кастрычніка 2017г. ў Малой зале імя Р.Шырмы адбудзецца яркая музычная прэм'ера – канцэрт «Святло далёкай зоркі». Праект прысвечаны 75-годдзю Народнага артыста СССР Мусліма МАГАМАЕВА.
Муслім Магамаеў – выдатны артыст, савецкі, азербайджанскі і расійскі эстрадны і оперны спявак, кампазітар. Ён па праве лічыцца адным з лепшых барытонаў свету. Спявак радаваў публіку сваёй творчасцю ў 60-е, 70-е і 80-я гады. Імя Мусліма Магамаева было вядома ледзь толькі не кожнаму жыхару вялізнай краіны. Папулярнасць спевака была неймавернай: яго песні пастаянна гучалі па радыё і тэлебачанні. Канцэрты М.Магомаева збіралі шматтысячныя стадыёны, пласцінкі спевака выходзілі мільённымі тыражамі. У яго рэпертуары звыш 600 твораў, сярод якіх арыі, рамансы, эстрадныя шлягеры. Надзвычайны голас, выдатныя знешнія дадзеныя, ўсенароднае каханне, вядомасць і нейкая тайна...
Час, які пастаянна выслізгвае ад нас, часам вяртаецца. У гэтым дапамагае музыка, якая аб'ядноўвае розныя пакаленні. 27 кастрычніка Белдзяржфілармонія запрашае Вас у дзіўнае падарожжа па планеце «Творчасць Мусліма Магамаева».
У выкананні салістаў Філармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі, дыпламантаў і лаўрэатаў нацыянальных і міжнародных конкурсаў Дзмітрыя ГАЙДУКОВА, Святланы СТАРАДЗЕТКА, Тамары РЭМЕЗ, Уладзіслава ДАНІЛОВІЧА, Валянціны ДАБРАВОЛЬСКАЙ і Святланы ЕЎТУХ прагучаць лепшыя хіты Мусліма Магамаева – «Мелодыя», «Дзякую табе», «Чортава кола», «Вяселле», «Не спяшайся», «Каралева прыгажосці», «О, мора, мора» і многія іншыя песні, а таксама папулярныя арыі, якія выконваў спявак, у тым ліку ў дуэце з Тамарай Сіняўскай.
Вядучая канцэрту – музыказнаўца Кацярына АГАРОДНІКАВА. Партыю фартэпіяна выканае лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей ВАЙНІЦКІ.
Вас чакае незабыўны, поўны радасных імгненняў пазнавання і пазітыўных уражанняў вечар!
Квіткі ў кассах філармоніі. Кошт – 7 рублёў, 8 рублёў.