I аддзяленне
Д.Шастаковіч – Прэлюдыя і Накцюрн з Сюіты для двух фартэпіяна, ор.6
А.Шнітке – “Сілуэты” (па “Пецярбургскіх аповесцях” М.Гогаля)
Д.Шастаковіч – Сюіта з мульт-оперы “Казка пра папа і работніка яго Балду”
II аддзяленне
Д.Шастаковіч – Фартэпіянны квінтэт соль мінор, op. 57
У рамках фестывалю класічнай музыкі
“У Шэметава ў Шастаковічаў”
Фартэпіянны дуэт Наталля Громава – Валерый Баравікоў
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар
Юрый Гільдзюк фартэпіяна
Струнны квартэт
***
Фестываль класічнай музыкі “У Шэметава ў Шастаковічаў” прысвечаны выбітнаму кампазітару-класіку ХХ стагоддзя, вялікаму маэстра Дзмітрыю Дзмітрыевічу Шастаковічу (1906–1975), які мае беларускія карані. Усе продкі музычнага генію, аж да прадзеда Пятра Міхайлавіча Шастаковіча (1808–1871), жылі поруч з мястэчкам Шэметава, якое знаходзіцца на тэрыторыі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Фестываль праводзіцца з 2016 года і з’яўляецца значнай культурнай падзеяй для нарачанскага краю і для Беларусі. У 2023 годзе фестывальныя канцэрты пройдуць у Шэметава, Мядзеле, Нарачы, Маладзечна, Слуцку і Мінску.