ВЕЧАР ЯЎРЭЙСКАЙ МУЗЫКІ “ШАЛОМ”
Мініяцюры з жыцця маладой яўрэйскай сям’і, што што раскрываюцца ў жартах і незвычайных сітуацыях, са сваім гумарам і сваім болем, пранізаныя інструментальнымі творамі яўрэйскіх аўтараў (Э.Блох, Э.Тырманд, І.Ахрон, Р.Пансер у рэд. Г.Фейдмана, А.Рубінштэйн і інш.) і творамі яўрэйскай тэматыкі на папулярныя народныя мелодыі.
Вясёлыя, яркія і вобразныя творы падораць гледачам асаблівую душэўную атмасферу, нагрэюць сэрцы цёплымі пачуццямі! Сітуацыі з побыту маладой яўрэйскай пары дапамогуць з большай падзякай зірнуць на сваю палавінку і наладзіць больш гарманічныя адносіны ў сям'і, адносіны, поўныя прызнанні, даверу і кахання!
У канцэрце бяруць удзел студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка і іншых дзяржаўных музычных устаноў Рэспублікі Беларусь.
Таксама ў канцэрце бяруць удзел выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, піяністка, мастацкі кіраўнік ансамбля “Музычная арка”, лаўрэат міжнародных конкурсаў Святлана Кудзіна і саліст Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Віктар Мендзелеў.
Ролі выконваюць:
Сара (жонка) – Марыя Цыгельман;
Ізя (муж) – Філіп Карповіч;
Дзеці: Софачка – Дар’я Цыгельман, Фіма – Нічыпар Рукавіцын
Роза Маркаўна (цешча) – Святлана Семянчукова.
Аўтар праекта – Марыя Семянчукова (Цыгельман) +375291783623
Білеты можна набыць у касе філармоніі ці ў арганізатараў канцэрта (тэл. +375291783624(23), 8017 325 83 56).