Штогадова ў 88 дзень года ў свеце адзначаюць “Міжнародны дзень фартэпіяна” (па колькасці клавіш).
З 2020 года Беларусь далучаецца да міжнароднага руху і прэзентуе ўнікальную праграму “Віртуозы сцэны” у выкананні знакамітых беларускіх піяністаў!
Вас чакаюць:
– віртуозныя творы для фартэпіяна
– дуэты, трыа і квартэты ў 4,6,8 і 12 рук!
– выкананне на 2-х і 3-х раялях
– фартэпіянныя дуэлі
– выстава, прысвечаная гісторыі фартэпіяна ў фае філармоніі
12 піяністаў, 3 раялі, 88 клавіш у кожным – разам і па асобнасці, сола і ў ансамблях, дуэты, трыа, квартэты і нават актэт – яскравае шоу фартэпіяннай музыкі!
Адсвяткуйце разам з намі дзень аднаго з самых папулярных інструментаў у свеце – яго вялікасці раяля!
Дэталёвей: pianoday.by
Даведкі па тэлефоне: +375297762092
У праграме:
I аддзяленне
Г.Свірыдаў – “Час, наперад!”
Вык. фартэпіянны дуэт “Artgrand”: Марына і Арцём Шаплыка (у 4 рукі)
Ф.Ліст – Венгерская рапсодыя №6 Рэ-бемоль мажор
Вык. Альгерд Грышчанка
Ж.Бізэ – “Фарандола” з музыкі да драмы А.Дадэ “Арлезіянка”
Вык. народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў
П.Чайкоўскі – “Танец маленькіх лебедзяў” і “Фінал” з балета “Лебядзінае возера”
Вык. Вольга Макарава, народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў
С.Рахманінаў – “Тарантэла” з Сюіты №2 для двух раяляў, ор.17
Вык. фартэпіянны дуэт “Con Anima”: Юлія Архангельская, Аляксандр Палякоў
М.Маркес – Танец №2 для двух фартэпіяна (у 8 рук)
Вык. “Клавір-квартэт”: Валерый Баравікоў, Наталля Котава-Громава, Сяргей Мікулік, Марына Русакова
М.Равель – Балеро (пералажэнне для трох раяляў)
Вык. Марына і Арцём Шаплыка, Юлія Архангельская, Аляксандр Палякоў, Аляксандр Данілаў
II аддзяленне
Ф.Ліст – Венгерская рапсодыя №2 до-дыез мінор
Вык. Аляксандр Палякоў
Ф.Ліст – Іспанская рапсодыя
Вык. Аляксандр Данілаў
Ф.Мендэльсон – Уверцюра “Гебрыды, ці Фінгалава пячора”, ор.26 (пералажэнне для фартэпіяна ў 4 рукі)
Вык. фартэпіянны дуэт “Artgrand”: Арцём і Марына Шаплыка
А.Лавіньяк – Марш-галоп
Вык. 8 піяністаў у 16 рук
Р.Вагнер – “Палёт валькірый” з оперы “Валькірыя”
Вык. 8 піяністаў у 16 рук