УВАГА! КАНЦЭРТ АДМЕНЕНЫ ПА ТЭХНІЧНЫХ ПРЫЧЫНАХ!!!!
У праграме:
харавая, камерная вакальная і інструментальная музыка Станіслава Манюшкі
У 2019 годзе споўнілася 200 год з дня нараджэння выбітнага дзеяча польскай і беларускай культуры – кампазітара Станіслава Манюшкі. Да гэтай знамянальнай даты ў Беларусі праходзіць серыя канцэртаў, прысвечаных юбілею кампазітара. Заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай пакажа свой погляд на творчасць вялікага земляка, прадставіўшы яго як тонкага і чулага рамантыка ў канцэртнай праграме «На хвалі пачуццяў».
Станіслаў Манюшка ў першую чаргу знакаміты як стваральнік нацыянальнай оперы, аднак ён напісаў і нямала выдатных вялізных харавых і камерных вакальных і інструментальных твораў. Падчас працы ў віленскім касцёле Манюшкі складаў месы, літаніі, кантаты і араторыі, увесь час удасканальваючы тэхніку харавой кампазіцыі, чаму навучаўся ў Германіі. У гэты ж перыяд былі напісаны сольныя творы для аргана, якія кампазітар, будучы арганістам, сам выконваў падчас набажэнства. Аднак у сувязі з працяглым забыццём творчасці Манюшкі (да яго спадчыны звярнуліся толькі ў другой палове ХХ ст.), творы пералічаных жанраў вельмі рэдка гучалі са сцэны.
Оперны стыль кампазітара, яго выдатны меладычны дар знайшлі адлюстраванне ў камернай вакальнай музыцы, большасць якой таксама была створана ў віленскі перыяд. Абапіраючыся на традыцыі нямецкіх і рускіх кампазітараў, Манюшка звярнуўся да беларускага, літоўскага і польскага фальклору. З'яўленне зборнікаў песень мела велізарнае значэнне – стварыўшы больш за 400 мініяцюр, ён заклаў асновы нацыянальнага вакальнага рэпертуару.
Гэтыя малавядомыя старонкі творчасці кампазітара прадставіць Дзяржаўны камерны хор у суправаджэнні аргана: прагучаць буйныя духоўныя творы (Меса для жаночага хору, «Жалобныя спевы» (Меса рэ-мінор), «Ecce lignum crucis» для змешанага хору), харавыя мініяцюры без суправаджэння, арыі і дуэты. Таксама ў канцэрце будуць выкананы творы Станіслава Манюшкі для аргана-сола.
Канцэрт арганізуецца пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску
6+