Да юбілею кампазітара Галіны Гарэлавай
“КАМПАЗІТАР – ГЭТА НЕ ПРАФЕСІЯ, ГЭТА – ЛЁС”
Камерны аркестр “Прэлюдыя”
Ансамбль салістаў «Класік-Авангард»
Салісты – лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Таццяна Кармазінава флейта
Яўген Бінькевіч габой
Кірыл Целяпнёў кларнет
Людміла Каліноўская скрыпка
Юрый Каліноўскі скрыпка
Аляксандра Іванова альт
Алена Сердзюкова альт
Дырыжор і вядучая – Людміла Каліноўская
У праграме: Д.Смольскі, Г.Гарэлава
21 мая дырыжор Людміла Каліноўская супольна з камерным аркестрам “Прэлюдыя” і ансамблем салістаў “Класік-Авангард” прэзентуе праграму “Кампазітар – гэта не прафесія, гэта лёс” да юбілею беларускага кампазітара Галіны Гарэлавай.
Галіна Гарэлава – лаўрэат Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у вобласці музыкі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, член Саюза кампазітараў Беларусі, прафесар, загадчыца кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Г.Гарэлава – кампазітар з уласнай музычнай мовай, піша ярка, цікава, таленавіта, яе творы цэняць і выканаўцы, і слухачы.
У праграме мы прэзентуем толькі адзін бок шматграннага таленту кампазітара – камерную творчасць. Прагучаць творы для сольных інструментаў у суправаджэнні камернага аркестра. Большасць пералажэнняў, зробленых дырыжорам Л.Каліноўскай, будуць выкананы ўпершыню. Камерная сімфонія №12 Дзмітрыя Смольскага, якую выканае аркестр, – даніна павагі настаўніку Г.Гарэлавай, прафесару Д.Б.Смольскаму.
Людміла Каліноўская