Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Адкрыццё сезона: Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Дата: 23.11.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

Ф.Мендэльсон – Сімфонія №10 сі мінор

Э.Блох – Канчэрта гроса №1

М.Бронер – Сем габрэйскіх песень для баяна і струннага аркестра

АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў

Салісты – народны артыст Расіі

Фрыдрых Ліпс баян

Марына Рамейка фартэпіяна

Дырыжор – Яўген Бушкоў

***

Адкрываць канцэртны сезон прынята эфектна і з бляскам. Менавіта так і мае намер зрабіць Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь пачынаючы свой 55-ы (юбілейны!) сезон.

Эфектнасць і бляск будуць забяспечаны не толькі праграмай вечара, але і ўдзелам у канцэрце сусветна вядомага музыканта – Фрыдрыха Ліпса (Расія).

Фрыдрых Ліпс выступаў у найбуйных залах свету, у тым ліку ў Вялікай зале Маскоўскай кансерваторыі, Санторы-холе (Токіа), Лінкальн-цэнтры (Нью-Ёрк), Кенэдзі-цэнтры (Вашынгтон), Канцэртгебаў (Амстэрдам). Яго сцэнічнымі партнёрамі былі Генадзь Раждзественскі, Уладзімір Співакоў, Юрый Башмет, Гідон Крэмер, Валерый Гергіеў, Уладзімір Юроўскі, Ё-Ё Ма і іншыя выбітныя музыканты.

Фрыдрых Ліпс – першы выканаўца больш за 80 твораў для баяна. Яму прысвяцілі свае сачыненні Сафія Губайдуліна, Эдысон Дзянісаў, Раман Ледзянёў, Яфрэм Падгайц, Міхаіл Бронер, Аляксандр Журбін і іншыя кампазітары. У дыскаграфіі Фрыдрыха Ліпса – 40 альбомаў, выпушчаных у Расіі, ЗША, Японіі, Аўстрыі, Германіі і Швецыі. Дыск з запісам партыты “Сем словаў” Губайдулінай быў ганараваны прэміі Diapason d'Or і прызнаны лепшым альбомам 1991 года.

Без перабольшання можна сказаць, што творчая дзейнасць Фрыдрыха Ліпса вызначыла шляхі развіцця сучаснага мастацтва ігры на баяне.

Галоўны дырыжор аркестра Яўген Бушкоў спыніў свой выбар на наступных творах:

– Сімфонія №10 для струннага аркестра Мендэльсона (юнацкі твор, але напісаны з бездакорным майстэрствам, спелы не па гадах, лёгкі і дасканалы, выклікае аналогіі з творчасцю Моцарта)

– эфектнае Канчэрта гроса №1 для струннага аркестра і аблігатнага фартэпіяна Блоха (салістка – Марына Рамейка)

– Сем габрэйскіх песень для баяна і струннага аркестра Бронера (саліст – Фрыдрых Ліпс).

Открытие сезона: Государственный камерный оркестр Республики Беларусь