Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

“Папулярная кінамузыка”

Дата: 20.06.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка
У праграме:

вакальная і інструментальная музыка з вядомых кінафільмаў

20 чэрвеня 2023 года (аўторак) у Малой зале імя Р.Шырмы Беларуская дзяржаўная філармонія прэзентуе новы аўтарскі праект – канцэртную праграму “ПАПУЛЯРНАЯ КІНАМУЗЫКА.

У канцэрце прагучыць вакальная і інструментальная музыка з вядомых кінафільмаў: “У джазе толькі дзяўчыны”, “Іронія лёсу, або З добрым парам!”, “Дзяўчаты”, “Desperadо”, “Піраты Карыбскага мора” і інш.

Музыка да кінастужак нікога не пакідае абыякавым. Чароўныя ноты музычных твораў знаходзяць шлях да сэрца кожнага гледача. Музыка выступае ў ролі нябачнага апавяданніка, дасягаючы самай галоўнай мэты – узмацняе эмоцыі гледача.

Знакамітыя, а часам і легендарныя тэмы, якія будуць выкананы ў канцэрце, захопяць не толькі заўзятых кінаманаў, але і ўсіх праўдзівых знатакоў добрай музыкі. Запрашаем вас, дарагія гледачы, ва ўтульную камерную залу Беларускай дзяржаўнай філармоніі! Падарыце сабе і сваім блізкім гэты незабыўны кінаканцэрт!

У канцэрце возьмуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:

Ганна ЯНКОЎСКАЯ / сапрана

Марына ДАБРАЛЁТ / сапрана

Святлана ЕЎТУХ / сапрана

Галіна САКОЛЬНІК / меца-сапрана

саліст Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра

Уладзіслаў ДАНІЛОВІЧ / барытон

Яўгеній АНДРЫЦА / тэнар

Наталля ЗМІТРОВІЧ / домра

Уладзімір КОЗІН / гітара

Андрэй ДЗЯРГАЙ / кларнет

Анатоль ЦЯЛЬЦОЎ / баянны

Аляксандр ВІТКО / тэрменвокс

Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей ВАЙНІЦКІ

Вядучая – Дар’я ВІТКО

«Популярная киномузыка»