Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

“Крыштальны чаравічак”: музычны спектакль для дзяцей

Дата: 15.06.2023 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

У дні летніх школьных канікул

Музычны спектакль для дзяцей

“КРЫШТАЛЬНЫ ЧАРАВІЧАК”

(па матывах казкі Шарля Перо “Папялушка”)

“Папялушка” – адна з самых вядомых казак у фальклоры розных народаў свету, сюжэт якой добра знаёмы кожнаму з вас яшчэ з дзіцячага ўзросту. Прыгожая юная прынцэса Папялушка марыць пабываць на каралеўскім балі і сустрэцца з чароўным маладым прынцам. Але злая Мачаха і дзве яе капрызныя дачкі не пускаюць Папялушку на баль. Яны прымушаюць Папялушку выконваць усю працу па хаце, рыхтаваць для іх бальныя сукенкі да ўрачыстасці і дапамагаць ва ўсіх справах. На дапамогу да прынцэсы прыходзіць добрая Фея. Яна шкадуе няшчасную дзяўчыну і чароўным спосабам адпраўляе яе на баль у прыгожай пышнай сукенцы на сустрэчу з прыгожым прынцам…

Музычны спектакль “Крыштальны чаравічак” – яркі тэатральны праект Філармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі. Гэта жывы спектакль з дынамічным сюжэтам і цудоўнай, чароўнай музыкай.

Любімая гісторыя з дзяцінства пра першае і чыстае каханне зноў заваюе сэрцы юных гледачоў.

Кампазітар і аўтар лібрэта – Уладзімір Саўчык

Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Музычнае суправаджэнне – лаўрэаты міжнароднага конкурсу

Сяргей Вайніцкі фартэпіяна

Уладзімір Козін гітара

лаўрэат міжнародных конкурсаў Наталля Змітровіч домра

Андрэй Дзяргай кларнет

«Хрустальный башмачок»: музыкальный спектакль для детей