Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Ансамбль “Камерата”

Сёння сказаць нешта новае на акапэльнай сцэне даволі складана, і тыя, каму гэта шчасціць, гарантавана прыцягваюць увагу аўдыторыі і заваёўваюць міжнароднае прызнанне. Так адбылося і з заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь “Ансамблем “Камерата”. Ансамбль “Камерата” належыць да тых калектываў, якія, як кажуць, зрабілі сябе самі. З моманту свайго стварэння ў 1987 годзе “Камерата” прайшла шлях ад ансамбля, што што сабраўся на глебе агульных зацікаўленняў яго ўдзельнікаў, да вядомага ва ўсім свеце вакальнага гурта.

“Камерата” паспяхова гастралюе па ўсім свеце: Германія, ЗША, Нарвегія, Турцыя, Кітай, Іран, Італія, Нідэрланды, Венгрыя, Аўстрыя, Польшча, Швейцарыя, Канада, Расія, Украіна. Бярэ ўдзел у многіх міжнародных фэстах і выступае на адной сцэне з такімі музыкантамі, як Рэй Чарльз (Ray Charles), Бобі Макферын (Bobby McFerrin), Авішай Коэн (Avishai Cohen), Ал Дзі Меола (Al Di Meola), Нільс Ландгрэн (Nils Landgren), Энвер Ізмайлаў (Enver İzmaylov), Стэнлі Джордан (Stanley Jordan), і сусветна вядомымі калектывамі (Charlie Haden Quartet, The London Quartet, The Real Group, The Hillard Ensemble і інш.).

Рэпертуар гурта складаюць як уласныя творы, для якіх характэрныя інтанацыі славянскай язычніцкай культуры, натуральныя лады і маляўнічыя гарманічныя параўнанні, гэтак і джаз, класічная і праваслаўная музыка. У музыцы “Камераты” сплецены разнастайныя вакальныя традыцыі і наватарскія прыёмы, што робіць гучанне арыгінальным і запамінальным і дазваляе знатакам розных музычных кірункаў лічыць гурт “сваiм”.

Гукавыя карціны, якія ствараюць музыканты “Камераты” уласнымі галасамі, нараджаюць эфект субытнасці ў музычнай рэальнасці. На канцэртах гурта ўзнікае ўражанне, быццам перад вамі выступае вялікі сімфанічны аркестр, у склад якога ўваходзяць самыя экзатычныя інструменты. Кожнае выступленне “Камераты” суправаджаецца тэатральным дзействам. Салісты ілюструюць музычную драматургію і рытм сваіх выступленняў харэаграфічнымі прыёмамі. Часам выступленне артыстаў напамінае таямнічыя, па-сапраўднаму шаманскія рытуалы. “Толькі нешматлікім гуртам шчасціць стварыць новы саўнд, «Камерата» – адна з іх. Іх аранжыроўкі – гэта вакальныя сімфоніі і пышны гук” (Don Gooding, Mainely A Cappella, USA)

Склад:

Аляксандр Доўнар

 Юлія Караткевіч

 Галіна Гардынец

 Кіра Смелава

 Сяргей Якушэнка

 Ілля Самаль

 Ганна Дыдэнка

Мастацкі кіраўнік – Вольга Сяргееўна Вараб'ёва

Тэлефон +375 29 615 08 29

Дырэктар – Iрына Аляксандраўна Марчэнка

Тэлефоны:+375 17 392 45 72; +375 44 749 98 25; e-mail : camerata7@mail.ru

Афіцыйны сайт: www.camerata-by.com

Facebook: Camerata Vocal Group

ВКонтакте: CAMERATA a’cappella group