“ВЕЧАР У НЕАПАЛІ”
Калі сонца заходзіць, а сэрца спявае
Беларуская дзяржаўная філармонія запрашае вас правесці незабыўны “Вечар у Неапалі” – музычнае падарожжа на маляўнічыя набярэжныя і вулачкі горада жарсці, віна і бясконца выдатнай музыкі! “Неапаль – гэта мора, залітае сонцам, гэта мандаліна, якая плача…”.
У праграме канцэрта неапалітанскія песні, што скарылі ўвесь свет – сталыя знакам Італіі “O Sole Mio”, “Funiculi, Funicula”, “Santa Lucia”, “Torna a Surriento”, “Dicitencello vuje” і інш.
Гэты “Вечар у Неапалі” – ідэальная ідэя для рамантычнага спаткання, сустрэчы з сябрамі ці падарунка сабе. Мы запрашаем вас у свет кахання, шчасця, цудоўнай музыкі і найвысокага майстэрства выканання.
У праграме бяруць удзел лаўрэаты міжнародных і нацыянальных конкурсаў салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:
Ганна Янкоўская (сапрана)
Тамара Рэмез (сапрана)
Марына Дабралёт (сапрана)
Святлана Еўтух (сапрана)
Галіна Сакольнік (мецца-сапрана)
Максім Абравец (барытон)
Дзмітрый Гайдукоў (барытон)
Іван Кручко (бас-барытон)
Наталля Змітровіч (мандаліна)
Дзмітрый Цітоў (мандаліна)
Ксенія Андрэева (флейта)
Партыя фартэпіяна – лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Сяргей Вайніцкі
Алена Лузан
Таццяна Лясун
Таццяна Кім
Аўтар праекта, вядоўца – музыкавед Кацярына Агароднікава

























