Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Дванаццаць водараў кахання”: Рыгор Сітніца і ансамбль салістаў “Класік-Авангард”

Дата: 06.04.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

«Дванаццаць водараў кахання» (Рамантызм. Мадэрн. Джаз. Паэзія. Вясна. Каханне) – новы супольны музычна-паэтычны праект салістаў ансамбля “Класік-Авангард” і мастака, паэта, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Рыгора Сітніцы. Канцэрт адбудзецца 6 красавіка 2021 г. у Малой зале імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі.

Канцэптуальнай асновай праекта з’яўляецца мастацкае асэнсаванне вясновага абуджэння прыроды і высокіх чалавечых пачуццяў у гармоніі з вытанчанай музыкай і пранікнёнай паэзіяй.

У праграме канцэрта прагучаць музычныя кампазіцыі ў стылі рамантызму, мадэрну, джаза і аўтарскія вершы Рыгора Сітніцы. Увазе слухачоў прапануюцца творы, якія, без сумневу, дапамогуць узвысіцца над штодзённымі праблемамі і побытавымі клопатамі і напоўняць душы высокім святлом вясновага абуджэння.

Інфармацыя пададзена дырэкцыяй ансамбля салістаў “Класік–Авангард”

“Дванаццаць водараў кахання”: Григорий Ситница и ансамбль солистов «Классик-Авангард»