Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

“Ход часу”: Варвара Касторская (віяланчэль), Анастасія Піўта (фартэпіяна)

Дата: 01.12.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
В программе:

I аддзяленне

Людвіг ван Бетховен – Сем варыяцый на тэму арыі “Bei Männern, welche Liebe fühlen” з оперы В.А.Моцарта “Чароўная флейта” для віяланчэлі і фартэпіяна, WoO 46

Марыс Равель – Павана (пералажэнне для фартэпіяна)

Франц Шуберт – Саната ля мінор для арпеджыоне і фартэпіяна, D 821 (пералажэнне для віяланчэлі і фартэпіяна)

II аддзяленне

Гаспар Касада – Сюіта для віяланчэлі сола

Сяргей Пракоф’еў – Саната До мажор для віяланчэлі і фартэпіяна, ор.119

“ХОД ЧАСУ”

Дарагія сябры, запрашаем вас у невялікае падарожжа праз прастору і час. Разам мы акунёмся ў антураж XIX стагоддзя, пабываем у салоне графіні-ўдавы недзе на поўначы Германіі, потым перанясёмся ў пяклівую атмасферу Іспаніі пачатку XX стагоддзя і скончым наш шлях у маладой і амбіцыйнай краіне Саветаў.

Вашымі экскурсаводамі стануць выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў: студэнтка Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава Варвара Касторская (віяланчэль) і Анастасія Піўта (фартэпіяна) – студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама нязменны вядоўца музычнай супольнасці “Les Passionés” – Раман Банькоў. Прыходзьце!

 

«Ход времени»: Варвара Касторская (виолончель), Анастасия Пиуто (фортепиано)