Калядны канцэрт “ВЕРДЗІ-ГАЛА”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Салісты – Ірына Крыкунова (сапрана)
Анджэй Бялецкі (барытон, Расія)
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Стэфановіч (скрыпка)
Яўген Мікляеў (віяланчэль)
Кірыл Целяпнёў (кларнет)
Кірыл Дарога (труба)
Павел Бурцаў (труба)
Дар’я Мікулік (арфа)
Духавы аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Дырыжор – Аляксандр Анісімаў
***
23 снежня Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь прысвячае сваю калядную праграму юбілею вялікага італьянскага кампазітара Джузэпэ Вердзі.
У гэты вечар на сцэну выйдуць майстры опернай сцэны: Ірына Крыкунова і наш госць – саліст маскоўскага тэатра “Новая опера” Анджэй Бялецкі. У іх інтэрпрэтацыі прагучаць арыі і сцэны з опер “Рыгалета”, “Травіята”, “Дон Карлас” і “Баль-маскарад”.
Цікавая асаблівасць праграмы – удзел салістаў-інструменталістаў у выкананні сімфанічных фрагментаў опер Вердзі: “Разбойнікі” – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Стэфановіч (скрыпка); “Аіда” – Павел Бурцаў і Кірыл Дарога (труба); “Рыгалета” – Яўген Мікляеў (віяланчэль); “Травіята” – Кірыл Целяпнёў (кларнет); “Сіла лёсу” – Дар’я Мікулік (арфа).
У святочнай праграме “VERDI-GALA”, якая пройдзе пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора аркестра, народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава, прагучаць уверцюры “Сіла лёсу”, “Сіцылійская вячэрня”, уступы да опер “Травіята”, “Аіда”, “Рыгалета” і трыумфальны марш з “Аіды”.
Гучанне геніяльнай музыкі вялікага італьянскага кампазітара, чыё 210-годдзе адзначаецца сёлета, – падарунак усім, хто будзе ў зале. Чакаем вас на нашым канцэрце.