Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Канцэрт-прытча “Чатыры стыхіі”

Дата: 01.12.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

Э.Саці – Гімнапедыя №1

Вык. Сяргей Вайніцкі (фартэпіяна)

Я.Глебаў – Адажыа з балета “Маленькі прынц”

Вык. Эвяліна Юрчык (скрыпка)

Ж.Бізэ – Цыганская песня з оперы “Кармэн”

Вык. Галіна Сакольнік (меца-сапрана)

Ж.Маснэ – “C’est l’amour”

Вык. Марына Канівец (сапрана)

Г.Ф.Гендэль – Арыя №4 з “Дзевяці нямецкіх арый”

Вык. Тамара Рэмез (сапрана), Эвяліна Юрчык (скрыпка)

С.Рахманінаў – “Фантан”

Вык. Ганна Янкоўская (сапрана)

К.Сен-Санс – “Лебедзь”

Вык. Эвяліна Юрчык (скрыпка)

Ж.Афенбах – “Баркарола”

Вык. Тамара Рэмез (сапрана), Галіна Сакольнік (меца-сапрана)

З.Левіна – “Крыніца”

Вык. Ганна Янкоўская (сапрана)

Г.Ф.Гендэль – Арыя №5 з араторыі “Месія”

Вык. Галіна Сакольнік (меца-сапрана)

У.Сандэрсан – “Песня кахання”

Вык. Тамара Рэмез (сапрана)

Е.Дэль-Акуо – “Ластаўка”

Вык. Марына Канівец (сапрана)

А.Вівальдзі – “Laudamus te”

Вык. Галіна Сакольнік (меца-сапрана), Тамара Рэмез (сапрана)

Х.Вольф – “Лясная німфа”

Вык. Марына Канівец (сапрана)

М. дэ Фалья – “Танец агню”

Вык. Сяргей Вайніцкі (фартэпіяна)

Э.Біч, сл. Р.Браўнінга – “The Yearʼs at the Spring” з “Three Browning Songs”, op.44

Вык. Тамара Рэмез (сапрана)

Канцэрт-прытча “ЧАТЫРЫ СТЫХІІ

Філармонія для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі прэзентуе новы аўтарскі праект рэжысёра-пастаноўніка Таццяны Можар – канцэрт-прытча “Чатыры стыхіі”.

У канцэртнай праграме пойдзе гутарка на вечныя тэмы – пра дабро і зло, пра сяброўства і варожасць, пра стварэнне і разбурэнне

Чатыры выканальніцы ўявяць чатыры стыхіі – Паветра, Ваду, Зямлю і Агонь. У выкананні салістаў Белдзяржфілармоніі, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Марыны Дабралёт (сапрана), Ганны Янкоўскай (сапрана), Тамары Рэмез (сапрана) і Галіны Сакольнік (меца-сапрана) прагучаць шэдэўры сусветнай вакальнай класікі. У праграме – музычныя творы вядомых кампазітараў Э.Саці, Я.Глебава, Ж.Афенбаха, Г.Ф.Гендэля, Ж.Маснэ, С.Рахманінава, А.Вівальдзі, У.Сандэрсана.

Партыю фартэпіяна выканае лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Вайніцкі.

Вядучая, расказчыца – музыкавед Дар’я Вітко.

Концерт-притча «Четыре стихии»