Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Тэатралізаваны канцэрт “Месяцовае святло”

Дата: 01.11.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

А.Вівальдзі – Канцэрт соль мінор для флейты “La Notte” (“Ноч”), op.10 №2

Ж.Маснэ – “Разважанне”

Ф.Кулаў – Вялікае трыа Cоль мажор для дзвюх флейтаў і фартэпіяна, op.119

Ф.Шуберт – “Начная серэнада”

К.Дэбюсі – “Месяцовае святло” з “Бергамаскай сюіты”

І.С.Бах – Арыя з Аркестравай сюіты №3 Рэ мажор

Дж.Качыні – “Ave Maria”

І.С.Бах – Таката і фуга рэ мінор для аргана

Т.Альбіноні – Адажыа соль мінор

Л. ван Бетховен – Саната №14 до-дыез мінор для фартэпіяна “Месяцовая”, ор.27 №2

Замовіць квіток

Шэдэўры класічнай музыкі ў новай інтэрпрэтацыі канцэрта-паэмы “МЕСЯЦОВАЕ СВЯТЛО”!

Унікальная аўтарская распрацоўка тэатра класічнай музыкі “Імпрэсія” у сінтэзе мастацтваў і 3D эфектаў – музыкі, святла, літаратуры, танца і жывапісу!

Пачуццёвы танец прымы-балярыны пад гукі “Месяцовага святла” Дэбюсі і зіхценне месяца, далікатны дуэт флейтаў і чуллівая гісторыя кахання і растанні ў Элегіі Рахманінава, магутнасць і ўрачыстасць аргана сусветна вядомай Такаты і фугі рэ мінор Баха і іншыя папулярныя шэдэўры класікі ў адной пастаноўцы!

Навіна! Светлавыя спецэфекты, якія перанясуць вас у іншае меранне за мяжой рэальнасці!

Вы будзеце максімальнае ўцягнены ў дзейства з дапамогай гульні святла і ценю, размаітых колеравых фарбаў, прынцыпу неперапыннага развіцця, а таксама пэўным чынам выстаўленых музычных інструментаў для стварэння эфекту аб’ёмнага гуку.

Літаратурны аповед, убудаваны ў канцэрт, створыць атмасферу неперапыннага развіцця і дазволіць пражыць цэлы калейдаскоп эмоцый, роздумаў і глыбокага душэўнага прасвятлення. А афармленне карцінамі яшчэ больш наблізіць да мастацкай задумы і падорыць эстэтычную асалоду.

Вас чакае ЖЫВЫ ГУК і зачаравальнае спалучэнне музыкі і святла ў выкананні лепшых артыстаў Рэспублікі Беларусь, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў

У канцэрце бяруць удзел:

Анастасія Міклаш (флейта)

Вікторыя Янушкевіч (флейта)

Дар'я Курніеўская (скрыпка)

Марына Новак (скрыпка)

Алеся Алясюк (альт)

Алеся Парошына (віяланчэль)

Андрэй Нікіцкі (кантрабас)

Калініка Мядзведзева (арган/клавесін)

Анастасія Храпіцкая (сапрана)

Дар'ян Шахаб (гітара)

Аляксандр Данілаў (раяль)

Надзея Філіпава (танец)

Уладзіслаў Даніловіч (чытар)

Дэталёвей пра канцэрт: impressia.by

«Лунный свет»