Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Вячэрняя серэнада”: Антон Баранаў (гітара)

Дата: 20.09.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

Н.Паганіні, Ф.Шуберт, Ф.Шапэн, П.Чайкоўскі

творы І.Брамса, А.Дворжака, Э.Грыга ў пералажэнні для дзвюх гітар

“ВЯЧЭРНЯЯ СЕРЭНАДА

Пераможац Міжнароднага конкурсу гітарнай асацыяцыі Амерыкі (ЗША), Міжнароднага конкурсу гітарыстаў імя Ф.Тарэгі (Іспанія)

Антон Баранаў гітара

У канцэрце бярэ ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў

Павел Кухта гітара

***

Антон Баранаў – адзін з самых вядомых расійскіх гітарыстаў. Пераможац найбуйных міжнародных гітарных конкурсаў такіх, як Міжнародны конкурс імя Ф.Тарэгі ў Іспаніі, Міжнародны конкурс гітарнай асацыяцыі Амерыкі. Конкурсныя перамогі і прызавыя месцы прынеслі музыканту вядомасць і магчымасць выступаць у самых прэстыжных залах міру, сярод якіх Карнэгі Хол у Нью-Ёрку, Дварэц Музыкі (Palau de la Musica) у Валенсіі, Зала Стагоддзя Пекінскага Універсітэта і ў іншых канцэртных залах.

Асаблівае месца ў рэпертуары музыканта займаюць арыгінальныя творы класіка-рамантычнага перыяду і пералажэнні музыкі П.Чайкоўскага, М.Рымскага-Корсакава, А.Лядава, якія Антон выконвае на копіі гітары 19 стагоддзя.

У гэты раз гітарыст падрыхтаваў новую сольную праграму, што складаецца з пералажэнняў твораў Н.Паганіні, Ф.Шуберта, Ф.Шапэна, П.Чайкоўскага. Таксама прагучыць музыка І.Брамса, А.Дворжака, Э.Грыга ў пералажэнні для дзвюх гітар. У канцэрце бярэ ўдзел вядомы беларускі гітарыст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Павел Кухта.

 

«Вечерняя серенада»: Антон Баранов (гитара)