Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Вялікі сольны канцэрт Гаар Акапян (сапрана) і Арцёма Шаплыкі (фартэпіяна)

Дата: 17.12.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

I аддзяленне

Г.Ф.Гендэль – Арыя Клеапатры “Piangero la sorte mia” з оперы «Юлій Цэзар».

І.С.Бах / Ш. Гуно – “Аве Марыя”

Дж.Расіні – Каваціна Розіны з оперы “Севільскі цырульнік”

Ф.Шапэн – Вальс до-дыез мінор, ор.64 №2

Камітас – “Кэрунк”

Дж.Вердзі – Арыя Віялеты з оперы “Травіята”

II аддзяленне

Дж.Пучыні – Арыя Лаўрэты з оперы “Джані Скікі”

С.Рахманінаў – “Тут добра”

– Вакаліз

П.Чайкоўскі – “Думка”

Х.Радрыга – Канцэрт для гітары з аркестрам “Аранхуэс” (II ч. Adagio)

Ш.Гуно – Вальс Джульеты з оперы “Рамэа і Джульета”

Дж.Пучыні – Вальс Мюзэты з оперы “Багема”

* у праграме канцэрта магчымы змены і дадаткі

17 снежня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца “Вялікі сольны канцэрт! Гэта праект двух вядомых, яркіх і віртуозных выканаўцаў – Гаар Акапян (сапрана) і Арцёма Шаплыкі (фартэпіяна).

Сольныя канцэрты – гэта сур’ёзная і адказная справа для кожнага музыканта. Такія канцэрты патрабуюць працяглай рыхтоўлі, адточвання майстэрства і выверанасці кожнай ноты.

Сольны канцэрт – гэта вечар, праведзены сам-насам з публікай, якая прыйшла, каб атрымаць задавальненне ад выкананай музыкі.

17 снежня на “Вялікім сольным канцэрце” кожны слухач у поўнай меры зможа ацаніць і захапіцца віртуознасцю валодання голасам, адчуць кожную інтанацыю ў выкананых творах, пачуць вядомыя оперныя арыі, рамансы і песні.

У выкананні Гаар Акапян, віртуознай выканаўцы, уладальніцы пранікнёнага лірыка-каларатурнага сапрана, прагучаць шэдэўры найвядомых кампазітараў: Гендэля, Баха, Вердзі, Пучыні, Рахманінава і іншых. Будуць выкананы творы, якія ўвайшлі ў ТОП-10 самых вядомых вакальных арый і рамансаў у свеце.

Асобнымі нумарамі ў канцэрце стаяць фартэпіянныя нумары. Лёгкі, танцавальны Вальс Фрыдэрыка Шапэна і сур’ёзны, філасофскі твор Пятра Чайкоўскага – “Думка”.

У канцэрце возьме ўдзел запрошаны госць – Дар’ян Шахаб. У яго выкананні прагучыць адно з самых вядомых у свеце твораў для гітары, напісанае іспанскім кампазітарам Хаакінам Радрыга – 2 частка з “Аранхуэскага канцэрта”.

Адменная ўвага пры падрыхтоўцы да канцэрта была нададзена выбару музычных твораў.

Вядоўца – актрыса тэатра і кіно, выпускніца Тэатральнага інстытута імя Б.Шчукіна Ані Акапян

Калі: 17 снежня 2023 года

У колькі: 19.00

Дзе: Вялікая зала Белдзяржфілармоніі

Кошт – ад 15 до 50 рублёў.

Білеты ў касах філармоніі і на сайце https://artgrand.by

ТОЛЬКІ ЖЫВЫ ГУК

Падрабязнасці ў арганізатараў: +375(29)776–20–92

Чакаем Вас!

 

Большой сольный концерт Гоар Акопян (сопрано) и Артёма Шаплыко (фортепиано)