“ЗІМОВАЕ БАРОКА”
Заслужаны калектыў
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава
У канцэрце бяруць удзел:
Вераніка Чарняўская сапрана
Арына Аляксеева сапрана
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Дар’я Елісеева флейта
Дар’ян Шахаб гітара
Вольга Булахава віяланчэль
Варвара Царук клавесін
Юрый Габрусь клавесін
Вядучы – актор тэатра і кіно Ігар Пятроў
У праграме: К.Мантэвердзі, Д.Букстэхудэ, І.С.Бах, Фр.Куперэн
“Праграма канцэрта адкрывае сапраўды цудоўныя старонкі музычнага мастацтва Германіі, Францыі, Італіі XVII – 1-й паловы XVIII стагоддзяў.
Прагучаць харавыя творы найвыдатнейшых кампазітараў ранняга і высокага барока (Клаўдыё Мантэвердзі, Дзітрыха Букстэхудэ, Іагана Себасцьяна Баха), вядомыя арыі і вакальныя ансамблі, камерная інструментальная музыка, а таксама арыгінальныя творы для двух клавесінаў Франсуа Куперэна.
У канцэрце бяруць удзел запрошаныя салісты – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Дар’я Елісеева (флейта), Дар’ян Шахаб (гітара) і Вольга Булахава (віяланчэль).
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі
Беларусь Наталля Міхайлава.
Канцэрт у адным аддзяленні, працягласць 75 хвілін, 6+, працуе
фотазона”.
Інфармацыя пададзена рэдактарскім аддзелам Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь