М. дэ Фалья – “Любоў-чараўніца”
М.Рымскі-Карсакаў – Сімфанічная сюіта “Шахеразада”
Дж.Гершвін – “Рапсодыя ў стылі блюз” для фартэпіяна з аркестрам
СВЯТОЧНЫ КАНЦЭРТ ДА МІЖНАРОДНАГА ЖАНОЧАГА ДНЯ
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Саліст – народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў (фартэпіяна)
Дырыжор – Валерыя Рыбінская
***
7 сакавіка ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дырыжора Валерыі Рыбінскай прэзентуе святочную праграму да Міжнароднага жаночага дня.
Адкрые канцэрт сюіта з балета “Любоў-чараўніца” іспанскага кампазітара Мануэля дэ Фальі. Гэта яркая і маляўнічая музыка, напоўненая мелодыямі фламенка, дазволіць вам акунуцца ў атмасферу легендаў і казак андалузскіх цыганоў.
Далей у першым аддзяленні прагучыць “Рапсодыя ў стылі блюз” Джорджа Гершвіна – адзін з самых папулярных твораў XX стагоддзя і першых узораў новага музычнага кірунку – сімфаджаз. Саліст – народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў.
Скончыць святочную праграму канцэрта сімфанічная сюіта Мікалая Рымскага-Карсакава “Шахеразада”. Упершыню прагучаўшы ў 1888 годзе, яна і дасёння не перастае чараваць слухачоў як адно з самых яркіх і каларытных паданняў пра Усход у рускай музыцы, у грунт якога леглі арабскія казкі са зборніка “Тысяча і адна ноч”.