Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”

БЕЛАРУСКІ ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР АДНАГО АКЦЁРА “ЗНІЧ”

Тэатральная зала Культурнага цэнтра Касцёла Cв. Сымона і Cв. Алены

вул. Савецкая, 15 (пл.Незалежнасці)

ТРЫЦЦАЦЬ ТРЭЦІ  ТЭАТРАЛЬНЫ СЕЗОН

ВЕРАСЕНЬ  2022 г.

 

19  верасня, панядзелак

15-00

“Граф Глінскі – Папялінскі” А.Вольскі (6+)

Лялечны монаспектакль

Рэжысёр, выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных перапетый прыгодніцкага лёсу і пры разумных паводзінах ката Максіма, хлопец Марцін пераўтварыўся ў графа Глінскага-Папялінскага. А ці зрабіўся ён ад гэтага больш шчаслівейшым?

Кошт квіткоў – 6 рублёў

 

21 верасня, серада

15-00

“Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” П. Васючэнка, С. Кавалёў ( 12+ )

Лялечны монаспектакль

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Спектакль-казка пра прыгоды двух паноў, якія нічога не рабілі. Гаспадарка ў іх у заняпадзе – ні жывёлы, ні хлеба. Таму пайшлі яны ў свет лепшай долі шукаць.  

Кошт квіткоў – 6  рублёў

 

!!! АДМЕНА

26 верасня, панядзелак

15-00

“Граф Глінскі – Папялінскі” А.Вольскі (6+)

Лялечны монаспектакль

Рэжысёр, выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных перапетый прыгодніцкага лёсу і пры разумных паводзінах ката Максіма, хлопец Марцін пераўтварыўся ў графа Глінскага-Папялінскага. А ці зрабіўся ён ад гэтага больш шчаслівейшым?

Кошт квіткоў – 6 рублёў

 

!!! АДМЕНА

27 верасня, аўторак

19-00

“КроткаяФ. Дастаеўскі (16+)

Драматычны монаспектакль паводле аднайменнага твору Ф. Дастаеўскага        

Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – Вячаслаў Шакалідо

Кампазітар – Алег Залётнеў

Сцэнаграфія – народны мастак Беларусі Барыс Герлаван

Спектакль перадае атмасферу Пецярбурга канца ХІХ стагоддзя і распавядае гісторыю – сямейную, спавядальную, пра тое, як складана бывае пачуць адзін аднаго… Гэта гісторыя сутыкнення двух самалюбстваў і страчанай магчымасці шчаслівага кахання.

Кошт квіткоў – 8  рублёў

 

!!! АДМЕНА

28 верасня, серада

19-00

“Нобіль – Барвяны Уладар” У. Караткевіч

Монаспектакль паводле аповесці “Сівая легенда”

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр, выканаўца – Вячаслаў Шакалідо

20 – 30-ыя гг. XVII ст. на Беларусі прынята лічыць смутнымі часамі. Таму зусім невыпадкова Ул. Караткевіч – аўтар аповесці “Сівая легенда” (першапачатковая назва “Раман Ракута”) дае слова расповеду швейцарцу Конраду Цхакену, наёмнаму ваяру ў Рэчы Паспалітай. Яго маналог ператвараецца ў легенду аб нашым народзе.

Кошт квіткоў – 8  рублёў


Дырэктар  тэатра “Зніч” – Галіна Дзягілева

Заказ білетаў: +375 33 601 77 70 (MTC);

+375 29 631 44 61 (А1).

E-mail: teatr-znich@yandex.by


"Зніч" – даўняя назва свяшчэннага агню. Для тэатра "Зніч" – гэта вобраз, незгасны агонь мастацтва,"святло" лепшых узораў беларускай літаратуры і міравой класікі. Менавіта яны з'яўляюцца вытокам натхнення для стваральнікаў спектакляў тэатра.

У 1989 г. кіраўніцтвам Белдзяржфілармоніі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь быў створаны Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра "Зніч", які працуе выключна ў жанры монаспектакля. Такая тэатральная форма патрабуе ад выканаўцы віртуознага валодання акцёрскім майстэрствам. Адсутнасць на сцэне партнёраў абумоўлівае цесны кантакт з гледачом, пры неспыннай увазе яго да абвостранага канфлікту драматычнага дзеяння. Таму выкананне монаспектакляў па сілах толькі сапраўдным майстрам сцэны. У пастаноўцы монаспектакля задзейнічаны сцэнаграфія, светавое і музычнае афармленне на падставе рэжысёрскіх распрацовак.

Заснавальнік – дырэктар-мастацкі кіраўнік Галіна Аляксеўна Дзягілева скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1968 г., курс В.Рэдліх і А.Бутакова). У 1968 – 85 гг. у Белорускім тэатры імя Я.Коласа выканала больш за 50 роляў класічнага і сучаснага рэпертуару. Найбольш значныя ролі: Лада ("Снежныя зімы" паводле романа І.Шамякіна), Святлана ("Таблетку пад язык" А.Макаёнка), Караліна ("Кастусь Каліноўскі" У.Караткевіча), Ліза ("Багна" А.Астроўскага), Наташа ("Прыніжаныя і зняважаныя" паводле рамана Ф.Дастаеўскага), Жэнька Камялькова ("А досвіткі тут ціхія..." Б.Васільева) і інш. Створаныя ёй вобразы вылучаюцца шчырасцю, арганічнасцю, мяккім лірызмам, глыбокім спасціжэннем псіхалогіі сцэнічнага характару, мілагучнай мовай. З 1986 г. Галіна Аляксееўна Дзягілева пачала працаваць у г.Мінску ў канцэртна-лекцыйным аддзеле пры Белдзяржфілармоніі. Фактычна ў гэтым аддзеле і пачалася праца па стварэнні новага тэатра. Дзягілева Г.А. – аўтар інсцэніровак, выканаўца і рыжысёр першых монаспектакляў паводле твораў Я.Купалы, Я.Шабана, В.Віткі, А.Вольскага, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча і інш. У 1989 г. адбылася прэм'ера драматычнага монаспектакля "Выгнанне ў рай" паводле п'есы Н.Раппы аб трагічным лёсе князёўны Рагнеды, які атрымаў 1-ае месца за жаночую ролю і стаў лаўрэатам Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Студыйныя каляды" (г.Мінск). Гэты монаспектакль быў прадстаўлены ў 1990 г. у Сафійскім саборы г.Полацка падчас правядзення ўрачыстасцяў, прысвечаных 500-годдзю з дня нараджэння Ф.Скарыны. Менавіта з "Выгнання ў рай" пачалася дзейнасць "адзінага на Беларусі тэатра, які працуе ў жанры монаспектакля". Афіцыйна тэатр "Зніч" быў зарэгістраваны 21.02.1991 г. [Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. – Т.1. – С. 126-128,.344 – 345.– Т.2. – С. 145/ Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭН, 2002. – 568 с. – С. 127 ].

Паколькі тэатр не меў уласнай сцэны, ён працаваў на розных пляцоўках: у Нацыянальной бібліятэцы Беларусі, на Малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, Тэатры юнага гледача, цэнтры «Каляндар», ІНВАЦэнтры. З 1995 г. ажыццяўляў пастаноўкі ў Дольнай зале Касцёла св.Сымона і св.Алены (пл.Незалежнасці, 15). У кастрычніку 1999 г. пры падтрымцы пробашча ксендза-магістра Уладзіслава Завальнюка «Зніч» адкрыў у ім сваю тэатральную залу.

Касцёл Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) – помнік манументальнай архітэктуры пачатку ХХ ст., унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Будынак касцёла ўваходзіць у архітэктурны ансамбль плошчы Незалежнасці г. Мінска, з'яўляецца славутасцю і адным з галоўных сімвалаў беларускай сталіцы.
Чырвоны касцёл таксама вядомы сваімі арганнымі і сімфанічнымі канцэртамі з удзелам айчынных і замежных выканаўцаў. Тут рэгулярна выступаюць вядучыя музычныя калектывы і салісты Белдзяржфілармоніі. У памяшканні створанага пры касцёле Культурнага цэнтра знаходзіцца тэатральная зала на 150 гледачоў, якая з'яўляецца стацыянарнай пляцоўкай калектыву Белдзяржфілармоніі – Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра "Зніч".

Рэпертуар тэатра прадстаўлены рознаплановымі монаспектаклямі: паэтычнымі, драматычнымі, дзіцячымі, лялечнымі і нават монаоперным. Іх сюжэтныя лініі і героі даюць магчымасць зразумець багацце нашай гісторыі, сучаснасці і будучыні: "Любіць!.." А.Вярцінскага; "Мне сняцца сны аб Беларусі" Я.Купалы; «Выгнанне ў рай» Н.Раппы; «Белы сон» Л.Геніюш; «Віленскія мроі» паводле ўспамінаў Ю.Вітан-Дубейкаўскай і вершаў Н.Артымовіч (з Беласточчыны); «У краіне светлай...» М.Багдановіча; "Не праклінай, што я люблю..." Н.Гілевіча; "Красёнцы жыцця Я.Коласа; «Прыпадаю да нябёс...» Я.Янішчыц; першай нацыянальнай монаоперы «Адзінокі птах» А.Залётнева (лібрэта і пастаноўка Г.Дзягілевай); «Нобіль – Барвяны Уладар» У.Караткевіча; «Кроткая» Ф.М.Дастаеўскага; "Увесь ён воля і святло" А.Блока; "Пункціры" А.Разанава; "Пачакай, сонца!" паводле рамана ў вершах "Маруся Чурай" Л.Кастэнка па еўрапейскай паэзіі, санетам і вершам Ніны Мацяш; "Абранніца" паводле твораў А.С.Пушкіна; "Пяюць начлежнікі" Змітрака Бядулі; Тэатральна-канцэртны праект "Час і Постаці" да 100-годдзя з дня нараджэння М.Танка (10.10.2012) у 2-х аддзяленнях: 1-ае – "Ключ жураўліны", 2-ое – "Лісткі календара". З поспехам ідуць дзіцячыя спектаклі: «Маленькі анёлак» па п'есе С.Кавалёва, паводле вершаў Кармэн Барнос дэ Гаштольд; «Мой маленькі прынц» паводле твораў Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Лялечныя моноспектаклі: "Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Забалоцкага" П.Васюченкі і С.Кавалёва; "Граф Глінскі-Папялінскі" А.Вольскага; "Казачная торба" (аўтар і выканаўца Л.Сідарэвіч); спектакль-сустрэча "Вясёлая каруселя" А.Вольскага; "Пра ката Сафрона і пеўніка Андрона" Л.Мікіты; "Ярык і Дракон" Л.Ніцой і інш.

Тэатр "Зніч" неаднаразова прадстаўляў беларускае тэатральнае мастацтва ў Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Няметчыне, Амерыцы і неаднаразова станавіўся прызёрам і лаўрэатам шматлікіх тэатральных фестываляў: «Студыйныя каляды» (г.Минск, 1989); «У пачатку было слова...» (г.Пермь, 1992), «Міжнародны фестываль монаспектакляў «Я» (г.Мінск, 1993, 1996, 1998, 2004; г.Маладзечна, 2005); «Відлунне» (г.Кіеў, 2002), «Старая Руса» (г.Старая Руса, 2002); Міжнародны фестываль монаспектакляў "Адзін і ўсе" (г.Валгаград, 2004, 2007); Міжнародны тэатральны форум "Залаты Віцязь" (г.Мінск,2005; г.Масква,2008); XIV Мінскі міжднародны кінафестываль "Лістапад" (17 – 24 лістапада, 2007); Міжнародны фестываль "Марыя" (г.Кіеў, 2006, 2008, 2009, 2010 2011); Міжнародны фестываль антычнага мастацтва "Баспорскія агоны"(Аўтаномная Рэспубліка Крым, 2007, 2008, 2009); Фестываль "МіМоКі" (г.Познань); Міжнародны фестываль "Белая Вежа" (г.Брэст, 2011, 2012).
Дзейнасць тэатра шырока асвятлаяецца ў перыядычным друку (больш за 230 публікацый). Беларускае радыё і тэлебачанне неаднаразова трансліравалі монаспектаклі, творчыя партрэты і інтерв'ю з Г.Дзягілевай і артыстамі тэатра, якія мелі шырокі грамацкі рэзананс («Літаратурны праспект», «Галерэя», «Сёння з Вамі», "Крок", «Арт-клуб», «Філарманічны тыдзень», «Планета АRT», у праграмах "Саюз-тэле" (АНТ, БТ, Лад і інш.).
Змястоўныя артыкулы аб дзейнасці Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра "Зніч" Белдзяржфілармоніі можна прачытаць у наступных энцыклапедыях: "Тэатральная Беларусь".- Мн., 2003.; "Современная Беларусь" – Т.3 "Культура и искусство".- Мн., 2007; "Культура Беларуси". - Мн., 2010; часопісах: «Крыніца», «Беларусь», «Бярозка»і інш.
Монаспектаклі тэатра "Зніч" ідуць на беларускай мове.