Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Філармонія для дзяцей і юнацтва

Філармоніі для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі больш за 55 гадоў. Гэта ўнікальны калектыў, які аб'ядноўвае высокапрафесійных спевакоў, інструменталістаў, музыказнаўцаў, не мае аналагаў у Рэспубліке Беларусь. Без малога палова творчага складу – лаўрэаты і дыпламанты прэстыжных міжнародных і нацыянальных конкурсаў. Творчая моладзь прадстаўлена ўнікальнымі спецыялістамі, многія з якіх з'яўляюцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сёння дзейнасць Філармоніі для дзяцей і юнацтва накіравана на музычна-асветніцкую працу, выхаванне ў падрастаючага пакалення музычнага і мастацка-эстэтычнага густу. Для дасягнення гэтай мэты наладжана пэўная сістэма работы: артысты прыязджаюць непасрэдна ва ўстановы адукацыі і прадстаўляюць гледачам літаратурна-музычныя праграмы. Гэта канцэрты-лекцыі творчых груп, дзе акрамя музыказнаўца-вядучага выступаюць вакалісты і інструменталісты ў суправаджэнні акампаніятара-канцэртмайстра.

У рэпертуары Філармоніі для дзяцей і юнацтва – разнастайныя музычна-пазнавальныя праграмы, якія разлічаны на дзяцей дашкольнага, малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама навучэнцаў старэйшых класаў школ, гімназій, каледжаў і студэнтаў ВНУ. Сярод найболей яркіх музычных праектаў Філармоніі для дзяцей і юнацтва варта адзначыць: музычныя спектаклі для дзяцей “Чырвоны Капялюшык на новы лад” (па матывах казкі Шарля Перо “Чырвоны Капялюшык”), “Крыштальны чаравічак” (па матывах казкі Шарля Перо “Папялушка”), мюзікл для дзяцей і дарослых “Каралеўскі бутэрброд”, музычна-адукацыйныя праграмы “Падарожжа з Музыкай”, “Музычнае чараўніцтва”, музычна-патрыятычная праграма для дзяцей “Мая Радзіма — Беларусь” і іншыя канцэртныя праграмы.

Штогод артысты Філармоніі для дзяцей і юнацтва праводзяць у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі навагоднія музычныя спектаклі для дзяцей. Гэтыя яркія і займальныя прадстаўлення здабылі велізарную папулярнасць у гледачоў.

У дні школьных вясновых канікул у Малой зале імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі стала добрай традыцыяй праводзіць літаратурна-музычныя праграмы для навучэнцаў малодшых і сярэдніх класаў, іх бацькоў і настаўнікаў.

У рэпертуары артыстаў калектыву шырока прадстаўлены не толькі музычныя творы для дзіцяча-юнацкай аўдыторыі. Вакалісты, інструменталісты пастаянна выступаюць з сольнымі праграмамі ў вячэрніх канцэртах Белдзяржфілармоніі і для дарослай публікі, а таксама запрашаюцца да супрацоўніцтва ў вядучыя калектывы краіны.

Прадстаўляючы нашаму юнаму гледачу лепшыя дасягненні нацыянальнай і сусветнай класічнай музыкі, Філармонія для дзяцей і юнацтва вырашае складаную задачу па ажыццяўленні ўзаемасувязі мастацкай культуры і мастацка-эстэтычнай адукацыі ў Рэспубліке Беларусь.

Дырэктар – Мазурын Алег Іванавіч

Рэжысёр-пастаноўшчык – Мажар Таццяна Георгіеўна

Загадчык музычнай часткі – Бабарыкін Віктар Уладзіміравіч

Адміністратары:

Ізвекава Наталля Дзмітрыеўна

Траццякова Ірына Георгіеўна

Кантактныя тэлефоны:

+375 17 374 35 86

+375 17 397 47 44

e-mail: kinderfilary@mail.ru

Instagram: https://www.instagram.com/kinderfilary/