Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Абанемент “Серада Гармоніі Класікі і Адкрыццяў”: “Рамансы і танцы”

Дата: 26.04.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

XXXVIII Фестываль музыкі “Мінская вясна”

 

Абанемент “Серада Гармоніі Класікі і Адкрыццяў

“РАМАНСЫ І ТАНЦЫ

Да 20-годдзя творчай дзейнасці народнай артысткі Беларусі

Ніны Шарубінай

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў

Салісты – народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна сапрана

Паліна Тхай віяланчэль (Расія)

Дырыжор – Яўген Бушкоў

***

Выбітнае сапрана, гонар краіны, салістка Вялікага тэатра Беларусі Ніна Шарубіна надае асаблівую ўвагу жанру раманса. У рэпертуары артысткі прэзентаваны рамансы розных эпох і жанраў. Менавіта гэты бок творчасці Ніны Шарубінай падштурхнуў галоўнага дырыжора Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь Яўгенія Бушкова да стварэння эксклюзіўнай праграмы, у якой спалучаліся б вакальныя і інструментальныя рамансы з танцавальнай  музыкай. У канцэрце, адрасаваным самай шырокай слухацкай аўдыторыі, адбудзецца своеасаблівая перадача творчай эстафеты ад шматдосведнай артысткі да юнай бліскучай віяланчалістке Паліне Тхай (Масква), якая знаходзіцца ў самым пачатку сваёй шматспадзеўнай кар’еры. Прагучаць творы, большасць з якіх аранжаваны дырыжорам спецыяльна для гэтай праграмы, такіх кампазітараў, як Э.Грыг, С.Рахманінаў, А.Дворжак, Д.Шастаковіч, Д.Попер, І.Штраус, А.П’яцола і інш., а таксама старадаўнія рамансы для голасу з акампанементам.


Іншыя канцэрты абанемента

24 мая (ср) 2023 года, пачатак а 19.00

“Чырвоная скрыпка”

Абонемент «Среда Гармонии Классики и Открытий»: «Романсы и танцы»