музыка І.Кальмана, М.Дунаеўскага, Г.Гладкова
ПРЭМ’ЕРА!
Вадэвіль па п’есе П.Грыгор’ева “Дачка рускага акцёра”
“І ЖАРТАМ, І НАСУР’ЁЗ”
“Дачка рускага акцёра” – жарт-вадэвіль у адной дзеі з простым, немудрагелістым сюжэтам. Немаладога артыста музычнага тэатра Міхайла Лісічкіна адпраўляюць на пенсію. Ён усё жыццё быў адданы тэатру, марыў памерці на яго сцэне і ўжо згатаваў да дэбюту сваю адзіную дачку Верачку. Знішчаны нечаканым звальненнем, Лісічкін мяркуе выдаць Верачку замуж за свайго даўняга сябра, адстаўнога прапаршчыка па прозвішчы Ушыца. Маладая дзяўчына павінна пагрузіцца ў спакойнае сямейнае жыццё і забыцца аб сцэне назаўжды. Аднак замужжа зусім не ўваходзіць у планы Верачкі, яна марыць пра акцёрскую кар’еру. Што зробіць закаханая ў тэатр дзяўчына?
Вадэвіль “І жартам, і насур’ёз” – гэта яркая тэатральная пастаноўка, якую адрозніваюць шчырасць, прастата і лёгкая гуллівасць. Заблытаная інтрыга і паступовае пераадоленне неймаверных перашкод не пакінуць гледача абыякавым.
Выканаўцы – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:
Ангеліна Можар роля Верачкі / сапрана
Святлана Еўтух роля Кацярыны / сапрана
Дзмітрый Тунік роля Міхайла Лісічкіна / бас
Дзмітрый Гайдукоў роля Акакія Ушыцы / барытон
Галіна Сакольнік меца-сапрана
Наталля Змітровіч домра
Уладзімір Козін гітара
Андрэй Дзяргай кларнет
Сяргей Вайніцкі фартэпіяна
Анатоль Цяльцоў баян
Рэжысёр-пастаноўнік – Таццяна Можар